БОЛТКА, БОЎТКА ж. 1. Рыбацкая прылада - доўгі шост з патаўшчэннем на канцы, які служыць для палохання рыбы модным шумам i загону яе ў сетку. Дзе твоя болтка, стары, паказаць чалавеку? Мілашова Міёр. Рыбакі ўзялі боўтку, каб лягчэй было налавіць рыбы. Свяча Беш. Бяры nad страхой ббутку i нясі ў лодку. Празарокі Глыб. Узяў дзедаву ббутку i пайшоў на раку. Тупічына Шарк. Сёння ў ноч з ббуткай паедзем на рыбу. Рускі Шум. Параўн. балдавёшка, болдаўка, баўтун, боўт. 2. Бойка; прылада для збівання масла з вяршкоў малака ці ca смятаны. Суседка папрасіла ббутку, каб збіць масла. Сасноўка Глыб. Параўн. бітка. 3. аг., перан., абразл. Бесталковы чалавек, дурань, балбатун. A памаўчы ты трохіі Вот ужо болтка дык болтка/ Снегі Міёр. Ці ж ты не ббутка, калі нарабіў столькі бяды? Макаравічы Докш. Параўн. баўдзіла, ббудур, брадун. БОЛЦІЦЬ гл. БЛОІДЦЬ БОЛЬКА гл. БАЛЁСЦЬ БОМАЛА м. Званок. Чую: раптам зазвінеў бомала. Вярхоўе Беш. Параўн. балабайка, балабашка, бон. БОМБА1 ж часцей мн. БОМБЫ кулін. Блін з мясам. Бабуля, як заўсёды, на фэст наробіць кацёл бомбаў. Дрысвяты Брасл. БОМБА2 ж. 1. Вялікая бутэлька аб'ёмам 700 ці болын мл. А дзе ж ты бомбу дзеў? Яна ж мне нада, каб вады ўзяць. Прамышляды Паст. 2. Бутэлька таннага пладова-ягаднага віна. Дапамагаць ён будзе табе, глядзі! Учора купіў бомбу - дык i сёння няма яго. Мількі Брасл. Параўн. бамбуля, бамбэла, бомбіна, бітлага. БОМБІНА гл. БАМБУЛЯ БОН м. Звон. Здалёк чуўся бон. Галбея Паст. Параўн. балабайка, балабашка, бомала. БОНДА1 ж. Буханка хлеба. Ён бонды дзелаіць: у людзей накрадзёцъ - бонду зладзіць сабе ціханька. Лісна В.-Дзв. Kyni дзве бонды хлеба. Баравуха Пол. Параўн. бухан, боханка, бухатка. БОНДА2 ж з а а л. Цялушка, якой споўніўся адзін год. Ад той старой каровы асталася бонда. Ад яе, як i ад старай, будзіць многа малака. Быцава Беш. БОНДАЎКА ж. Дзіцячая цацка; самаробная бразготка для забавы дзяцей у выглядзе надутай кішкі з фасоллю або гарохам. Зараз дзегрш раскоша - ігрушак розных. Раней зробяцъ бондаўку малым радасці!.. Спігалынчына Міёр. БОНДАЧКА ж. Невялікая каўбаса, скручаная ў круг. А мне суседка на Вялікання бондачку прынесла. Зарачыцак Цокт.Трэба бондачку зварыцъ. Старое Ля дна Леп
Дадатковыя словы
абёмам, бамбўля, баўтўн, бблдаўка, бблтка, ббмала, ббмбаў, ббмбіна, ббндачку, ббндаўку, ббханка, ббўдур, ббўтка, ббўткай, ббўтку, болткаі, брадўн
14 👁