БЛЁСТКА ж. Зорка. А ў небе столька блёстак, а мы сядзім і сядзім... Антонаўка Арш. БЛІЖЫ, БЛІЖА прысл., выш. Бліжэй. Калі мы падышлі бліжы, убачылі ўсё на ўласныя вочы. Цясты В.-Дзв. Гэта бліжа за рэку. Андронавічы Віц. БЛІЗ м. Блізкае месца. Каля блізу будзь. Урбаны Брасл. БЛІЗКАЗОРЫ прым. Блізарукі. А ты ад дзеда блізказорая. Бігосава В.-Дзв. БЛІЗНІЦЦА незак. Мроіцца, здавацца. Задумалася - і блізніцца мне, што нехта падышоў да акна. Лужкі, Празарокі, Псуя Глыб. БЛІННІЦА, БЛІНОЎНІЦА, БЛІНЦОЎКА ж. Дзежачка для рошчыны бліноў. У мяне і блінніца была. Папшычы Глыб. Бліны рашчынялі ў бліноўніцы. Ракаў Засценак Сен. Ля печы стаіць блінцоўка. Дражакі Гар. БЛІНЫ мн. Мясістыя чырвоныя скурныя вырасты пад дзюбай у курэй, у пеўня. Во, адкармілі пеўня, толькі бліны вісяць з-пад дзюбы! Косарава Глыб. У майго пітуха бальшыя бліны пад дзюбам. Мосар Глыб., Станіславова Дубр. У курачкі вялікія красныя бліны вісяць пад дзюбаю. Казлы Міёр. Пятух заначаваў на двары і атмарозіў бліны. Більдзюгі Шарк. У пітуха бальшыя бліны пад клювам. Шыці Шарк. БЛІСКАЎКА, БЛІСКУХА, БЛЯСНІЦА ж., БЛІШЧУК м. Бліскавіца, маланка. Я бліскаўкі баюся, а грома - не. Белая Ліпа Сен. Пагрымвае, а бліскухі пакуль няма. Лескавічы Шум. Сёння ноччу блясніца так блісцела, хоць іголкі сабірай! Дразды Беш. Яшчэ я з дзяцінства баялася блішчука. Паліцы Беш. БЛІСКУН¹ м. Святляк. Жахліва ўбачыць ноччу шмат бліскуноў, здаецца, што нечыя вочы за табой назіраюць. Старыя Лаўкі Чаш. БЛІСКУН² м. Той, хто стаіць пад вуглом у час вяселля, чакаючы запрашэння на дармавы пачастунак. Як хочаш гарэлкі выпіць дармавой, дык пойдзем пад сталоўку ў бліскуны. Замачак Чаш. БЛІСКУХА гл. БЛІСКАЎКА БЛІСНЯ ж. Традыцыйная вуда для лоўлі рыбы. Бацька ўзяў блісню і пайшоў на рыбу. Езярышча Гар. БЛІШЧАЧЫ прым. Бліскучы. Надзеў боты з блішчачымі галянішчамі. Камоскі Беш. БЛІШЧУК гл. БЛІСКАЎКА БЛОТНІК м. Крыло над колам у веласіпедзе, матацыкле, аўтамашыне, якое засцерагае ад распырсквання гразі. Бяз блотнікаў увесь запырскаўся, як ехаў дажджом. Шантары Докш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
113 👁