Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
БЛЁСТКА ж. Зорка. А ў небе столька блёстак, а мы сядзім i сядзім... Антонаўка Арш. БЛЗЖЫ, БЛІЖА прысл., выш. Бліжэй. Калі мы падышлі бліжы, убачыпі ўсё на ўласныя вочы. Цясты В.-Дзв. Гэта бліжа за ржу. Андронавічы Віц. БЛІЗ м. Блізкае месца. Каля блізу будзъ. Урбаны Брасл. БЛІЗКАЗОРЫ прым. Блізарукі. А ты ад дзеда блізказорая. Бігосава В.-Дзв. БЛІЗШЦЦА незак. Мроіцца, здавацца. Задумалася - i блізніцца мне, што нехта падышоў да акна. Лужкі, Празарокі, Псуя Глыб. БЛШНІЦА, БЛІНОЎШЦА, БЛІНЦОЎКА ж. Дзежачка для рошчыны бліноў. У мяне i блінніца была. Папшычы Глыб. Бліны рашчынялі ў блінбуніцы. Ракаў Засценак Сен. Ля печы стаіць блінцоўка. ДражакіГар. БЛЗНЬІ мн. Мясістыя чырвоныя екурныя вырасты пад дзюбай у курэй, у гіеўня. Во, адкармілі пеўня, толькі бліны вісяць з-пад дзюбы! Косарава Глыб, У майго пітуха бальшыя бліньі пад дзюбам. Mocap Глыб., Станіславова Дубр. У курачкі вялікія красныя бліны вісяць пад дзюбаю. Казлы Міёр. Пятух заначаваў на дворы i атмарозіў бліньі Більдзюгі Шарк. У пітуха бальшыя бліны пад клювам. Шыці Шарк. БЛІСКАЎКА, БШСКУХА, БЛЯСШЦА ж., БЛІШЧУК ж Бліскавіца, маланка. Я бліскаўкі баюся, а грома - не. Белая Ліпа Сен. Пагрымвае, а бліскухі пакулъ няма. Лескавічы Шум. Сёння ноччу блястца так блісцела, хоць іголкі сабірай! Дразды Беш. Яшчэ я з дзяцінства баялася блішчука. Паліцы Беш. БЛІСКУН1 м. Святляк. Жахліва ўбачыць ноччу шмат бліскуноў, здаецца, што нечыя вочы за табой назіраюць. Старыя Лаўкі Чаш. БЛІСКУН2 м. Той, хто стаіць пад вуглом у час вяселля, чакаючы запрашэння на дармавы пачастунак. Як хочаш гарэлкі выпіць дармавой, дык пойдзем пад сталоўку ў бліскуны. Замачак Чаш. БЛІСКУХА гл. БШСКАЎКА БЛІСІІЯ ж. Традыцыйная вуда для лоўлі рыбы. Бацькаўзяў блісню i пайшоў на рыбу. Езярышча Г ар. БШШЧАЧЫ прым. Бліскучы. Надзеў боты з блішчачымі галянішчамі. Камоскі Беш. БЛІШЧУК гл. БЛІСКАЎКА БЛОТШК м. Крыло над колам у веласіпедзе, матацыкле, аўтамашыне, якое засцерагае ад распырсквання гразі. Бяз блотнікаў увесь запырскаўся, як ехау дажджом. Шантары Докш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блізказбрая, блінбўніцы, бліскўн, бліскўхі, блішчўк, бшскўха
2 👁
 ◀  / 305  ▶