Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
БЕРАЗНЯК2 м., часцей мн. БЕРАЗНЖІ бат. Падбярозавік. Вот летась у нашым лясу было многа беразнякоў, na цэлым кашы прыносілі. Нярэйша Сен., Неўгадава Чаш. Параўн. бабачка \ балотнік2, балатніца, бярушнік. БЕРАЗУХА гл. БЕРАЗАК БЕРАСЦЁНЪ, БЕРАШЦЕНЬ м. Збанок, аплецены бяростай; любы збан. Берасцёнъ у хозяйстве мне спатрэбіцца яшчэ. Азёркі Гар. Калі збанок нямножка паб 'ецца, мы яго бяростай абкруцім i тады завём берасцёнъ; такі берасцёнъ яшчэ нам служыць доўга. Труды Пол. Высып ягады ў берасцёнъ. Бугаі Сен. Баба збірала трускаўкі ў малы берашцёнъ. Лынтупы Паст. Ну i кот благі: палову берашцёня смятаны з 'еў! Ажуройсці Паст. БЕРАСЦЯНКА ж. Берасцяная труба. Дзед вечарам любщъ іграць на берасцянцы. Жукава Г ар. БЕРАШЦЕНЬ гл. БЕРАСЦЕНЬ БЕРВЯНУШКА н. Памянш. да БЕРВЯНО. Нада ж на двары бервянушка перакласці. Мікіціха Шум. БЕРДА ж. Посцілка. Ложак быў засланы прыгожай бёрдай. Друцк Тал. БЁРКА, БЁРЬКА ж. 1. бат. Бяроза. Гэтую бёрку пасадзіў твой дзядзъка, што памёр. Бароўка В.-Дзв. На кладзішчы адны бёркі растуцъ. Каханавічы, Цясты В.-Дзв. Бёрка старая, спіліць трэба. Верхнядзвінск. Не ломай бёрку! Боркавічы В.-Дзв. 2. Бярозавы або кляновы сок. А якая смачная кляновая бёрка ўвосені! Дразды Беш. Сёння за бёркай хадзіў, принёс літраў са дваццацъ. Жыгалава Віц. Якая смачная першая бёрка! Пустынкі, Нярэйша Сен. Нада схадзщъ бёрку прапусціць, зімля ўжо растаяла. Рускі Шум. Бёръка - сок, які выдзяпяецца вясной з бярозы. Слабада Віц. Вясной літраў сто бёрькі назбіраем. Храпакі, Котава Віц. У летнюю спякоту бёръка добра ўталяе смогу. Кузьмянцы Віц. Ранняй вясной ідзеш у бярэзнік бёръку падкручвацъ. Гарані Гар. Напей натай бе'рькі. Лялеўшчына Гар. Бёръка добра пірабівала смогу. Мяжа, Яроненкі Гар. Каб атрымалася бёръка, трэба ў заквашаны сок дабавіць лісце i галінкі парэчак. Азёркі Гар. Кожнай вясной мы збіралі беръку. Прудок Гар. На пасту мы заўсягды бралі слоік бёрькі. Крыпулі Докш. Корні ўжо ад морозу адтаялі, нада бёръку пракругццъ. Якубаўшчына Лёзн. Надышла пара збіраць бёръку. Асташэва, Выдрэя Лёзн. Вясной падсякаюцъ бярозы, каб палучыцъ бёръку. Ског Сен. Параўн. бёлъка, бэлъка, беразавгк, беразняк \ БЕРКУЛЁЗ, БІРКУЛЁЗ м. Туберкулёз, сухоты. У свякроўкі беркулёз быў, проз што i померла. Новы Двор В.-Дзв. Тады часта хварэлі на беркулёз. Ваўкалата Докш. На беркулёз хворы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беразўха, бервянўшка, берькі, бярўшнік
3 👁
 ◀  / 305  ▶