Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
БЁЗЛЮДЗЬ м., асудж. Нелюдзь, нягоднік; чалавек, які паводзіць сябе не па-людску. Ён бёзлюдзь, i яна такая самая, якраз пара падабралася. Забалацце Арш. БЕЗУЛАДНЫ прым. Нерухомы, паралізаваны. Ляжыць, як безуладны. Бугаі Сен. Адседзела нагу, i яна стала як безулидная. Кулі Гар. БЁКАС м., заал. Бакас. На нашых болотах бёкас водзіцца. Свіркі Докш. БЕКІ мн. Вочы. Ну, чаго глядзіш? Бе'кі свае пратры! Быцава Беш. БЕЛАГЛАЗКА ж., заал. Рыба, падобная да ляшча. Кошка злавіла белоглазку. Вялікі Поўсвіж Леп. БЕЛАГОРЛЫЙ прым. 3 белай шыяй. Нечый белагорлый кот ходзіць, ціплят цікуець. Пожанкі Сен. БЕЛАНАЛІЎНЬІ прым. Які мае адносіны да яблыкпапяровак, гатунку белы наліў. Яблыкі там у іх беланаліўньія. Арэхаўск Арш. о БЕЛАЯ СМЕРЦЬ н., бат. Грыб бледная паганка. Не бяры, сынок, гэтыя грыбы - гэта белая смерць. Гарадок. БЕЛІВА n., толькі адз. Прыправа з малака. Ці ёсць якое бёліваў макарон? Астроўшчына Пол. БЕЛІВАРКА ж. Вялікі бачок для прыгатавання варэння. Зручна ў беліварцы варыць: yce ягады засыпаў адразу - i готова. Папоўка Сен. БЕЛІЗНА ж., заал. Рыба шэрах. Злавіць белізну - ema экзамен на майстэрства рыболова. Гаспадыні з радасцю прымуць белізну: смачная i не вельмі костлявая. Каўшэлева Шарк. БЁЛІНА, БЁЛІЎКА, БЯЛЯНКА ж., бат. Гатунак яблыкаў белы налІў. Бёліна стаіць усыпаная наліўнымі яблыкамі. Павулле Уш. За ноч бёліўкі много навалілася. Мікалаёва Міёр. V гэтым годзе дужа много бялянак было, аж кароў імі кармілі. Папшычы Глыб. Назбірала я сёлета толькі адзін кошык бялянак. Ліпаўкі Докш. ГІараўн. бель2. БЕЛІНАЕ гл. БЯЛЁНЫ2 БЕЛЫ прым. Светлавалосы, белабрысы. Хлопчык нарадзіўся зусім белы. Ветрына Пол. БЕЛЬ1 ж., зб. Белае адзенне. Святочны дзень, вось яна i ў бель прыбралась. Бугаі Сен. БЕЛЬ2 ж., бат. Гатунак яблыкаў - белы наліў. Бель не бяры: янахутка гніе. Бачэйкава Беш.У садзе бёлі набрала, унукам есці. Кошчава Беш. Як жа бель у нас урадзіла! Прыхадзіці, насыплю. Надазер'е Глыб. Я болі за ўсё люблю бель: калі яна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

безулйдная, белагбрлый, белізнў, надазере
2 👁
 ◀  / 305  ▶