Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ўдаўся. Лашукі Паст. Бархану на зіму закапывалі ў пясок, каб расты ні пускала. Целякі Паст. БАРКАН2 м. Плецены плот; паркан. Баркан ёсць гтяцёны забор. Іванаўка Г ар. Я ўсі трапкі на баркан павесіла. Двухполле Гар. БАРКАШЦА ж., кулін. Суп з морквы i бульбы. Маю барканіцуўсе хвалюць, a мужык дык i есці ня хочыць. Спрынды Брасл. БАРЛЕЧЫ мн. 1. Чаравікі ці паўчаравікі ca шнуркамі. / майму Васілю трэба было б купіць барлёчы. Празарокі Глыб. Якім хуценька нацягнуў барлёчы - i ў дзверы. Глыбокае. Даўней yce бацінкі барлёчамі зеалі. Кашталянаўшчына Глыб. Даўней барлёчы абувалі толькі на свята, а дома босыя хадзілі, i людзі здаравейшыя былі. Завараты Глыб. Такія ладныя мне мама барлёчы, помню, купіла. Папшулі Міёр. О, добрыя барлёчы прыкупіў! Ляхаўшчына Паст. Параўн. барлёшы ў 2 знач., барэткі ў 1 знач., баршлёты. 2. Боты. A калі ж у лес пойдзеце, дык абавязкова барлёчы надзенъця. Гута Паст. БАРЛЁШЫ мн, 1. Гумавы абутак, галошы. Уздзень барлёшы, а то ногі прамокнуцъ. Курмялёўка Леп. На валенкі надзелі чырвоныя барлёшы. Сокарава Беш. Параўн. барэткі у 2 знач. 2. Чаравікі. Я люблю барлёшы на шнурках. Дамуці Паст. Параўн. барлёчы у 1 знач., барэткі у 1 знач., баршлёты. БАРЛЯЦЦА незак. 1. Хістацца. Ужо каторы дзенъ ходзіць тут, барляецца. Камаі Паст. Ледзь ішоў ён, барляўся. Гута Паст. Трэба мацней вуду трымацъ, а то ад ветру барляецца. Тупічына Шарк. 2. Бадзяцца без справы, хадзіць туды-сюды без работы. Увесь дзенъ барляўся, а каб памагчы што - дык нічога. Кавалі Глыб. БАРМА ж. Кажух, пакрыты сукном; шуба. Маці казала, што барму трэба падпаясацъ. Мікалаева Міёр. БАРМАТУХА ж. 1. Хлебная брага. У вёсцы ў свята болъш спажывалі барматуху. Гарадок. Сусед п 'яніца, кожны дзет бормотуху п 'е. Язна Міёр. 3 барматухі гонюцъ самагонку. Жданы Шарк. Барматуха была моцная. Сіроціна Шум. 2. Самагон. Непрыгожых жанчын не бывав, бывав мала барматухі. Гразіна Арш. Барматухі нада паставіць, на свадзьбі будуцъ піць усе. Нізкабор'е Віц. Колькі памятаю, ён заўсёды барматуху гоніць. Бачэйкава Беш. Барматуха стаяла ў куцё. Полымя Сен., Полацк. Мая суседка барматуху ў бані дзелала i абварілася. Чарнаручча Лёзн. Дзед, гасцям не патрэбна твоя барматуха, лети я завару кофе. Сянькова Шум. Ёй сябар прадае барматуху па дзяшоўцы. Старое Сяло Уш. Параўн. баравуха
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баравўха, барматўху, барматўхі, нізкаборе
5 👁
 ◀  / 305  ▶