цукру i вады. Ты піў балтуху? Нямойта Сен. Параўн. барматуха ў 1 знач. БАЛУТА аг. Весялун, гаваркі чалавек. Калі балута прыйшоў на танцы, то будзе весела. Латышы Глыб. БАЛУШКА ж. Танцы, вечарынка. Мы ў моладасці тожа на балушку хадзілі. Мішуткі Віц. БАЛХВЩЬ незак. Балбатаць, гаварыць глупства. Ай, кідай ты ўжо балхвіць. Трыгубцы Віц. Параўн. бадзёць, блэндзіць у 2 знач. БАЛЦЁНКА гл. БАЛТУХА БАЛЦУК м. Цягнік. Пойдзем на балцук, даедзем хутчэй, чым на аўтобусе. Вялікая Альшанка Чаш. БАЛЦЯНКА гл. БАЛТУХА БАЛЬКА, БАНЬКА ж. 1. Бэлька. На бальку ў сялянскай хаце вешалі люльку. Тумінічы Арш. Бальку ў хаці трэба новую зрабіць. Марынкі Міёр. Сцяпан знянацку стукнуўся галавой у бальку. Мікалаёва Міёр. Балькі на качулкі клалі i кацілі, куды трэба. Заазер'е Пол. Банька ў сенцах згніла. Антаполле Чаш. 2. Любое бервяно; калода, прызначаная для распілоўвання на дошкі. Татр ляжыць там, на балькі. Урбаны Брасл. Ляжыць пяць балік падрад. Жоўніна В.-Дзв. Прынясі вон тую бальку. Селішча Уш. Увесь двор завалены балькамі. Вялікая Альшанка Чаш. БАЛЪСАМШКА ж., бат. Бальзамін; пакаёвая i садовая расліна з яркімі дробнымі ружовымі кветкамі. На вокнах расцвілі бальсамінкі. Аліхверы Паст. Я ўвогуле кветкі люблю: i бальсамінак насаджваю ў катлы, i герані, i альвас. Германавічы Шарк. БАЛЬШАК м. Узгорак, узвышша. На самым большаку стаіць магільнік, злева ад яго - дорога, а справа - гароды. Германавічы Шарк. Выйшаў на большак, стаў i крічыць. Канашы Гар. БАЛЫІІАНКА ж. Шаферка; старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе. Прыйшоў Андрэй na яе - i пайгила. Без бальшанак - на вуліцы ўжо тыя далучыліся. Нямойта Сен. БАЛЭННЕ н., толькі адз., бат. Бадылле, пустазелле. Хата ўяе недагледжаная, агарод балэннем паросшы. Заазер'е Глыб, БАЛЮЧКА, БАЛЯЎКА, ж. Балячка, ранка, болька, прышч. Oŭ, як балючка баліць, спацъ не магу! Ахрэмаўцы Брасл. У яе нейкая баляўка на насу села. Орша. Баляўка ў мяне дужа балючая i нядобрая. Чарневічы Глыб. БАЛЮЧЫ прым. Хворы. Ды была яна сільна балючая. Пушкі Лёзн
Дадатковыя словы
балтўху, балцўк, балўта, балўшку, барматўха, заазере
7 👁