БАЛАЦЯНКА2 ж., бат. Лясны шампіньён; падбалотнік. Прыйшлі ў лес - адны балацянкі пападаюцца, белых грыбоў няма. Рудня Пол. БАЛАЧЫНА, БАЛОЦЦЯ, БОЛАДЬ ж. Балота, багна, балацявіна. Балачына там непраходная. Малы Поўсвіж Леп. Вакол непраходная балачына. Закур'е, ГІачаевічы Чаш. Там такая балоцця была, сасоннічык рос. Баршчоўка Віц. Заліло так, што вакол адна болаць. Дзегцяры Брасл. Параўн. баба, багавінне, багеіна, балонне 2, блытавіна. БАЛБУШЫХА ж. Пляткарка; жанчына, якая распускае плёткі. Здаецца, у нас на сяле балбушыха з 'явілася. Коравічы Чаш. БАЛДАВЁШКА, БОЛДАЎКА ж. Доўгі шост, якім заганяюць рыбу ў сетку. Балдавёшкай пужаюцъ рыбу, каб загнаць яе ў сетку, i чалавека бесталковага завуць балдавёшкай. Казлы Міёр. Бохаюць рыбу болдаўкай. Асвея В.-Дзв. Параўн. баўтун, боўт, болтка i ббутка ў 1 знач. БАЛДОЎКА ж. Невялікі склад, кладоўка для ўсялякай гаспадарчай драбязы, прыбудаваная да хаты ці да хлява. Прынясі пілу i manop, яныўбалдоўцы ляжаць. Празарокі, Латышы Глыб. БАЛЕ толькі мн. Прыступы болю. A!.. Еалё-балё...Зноў балё замучылі. Баравуха Пол. БАЛЕИКА ж. Драўлянае вядро. Цэлую балёйку вішань назбірала. Язна Міёр. Параўн. бадзёжка, бодня i бадня ў 2 знач., бадзяга2 у 2 знач., байдэрка, будан. БАЛЕСЦЬ, Б ОЛЬКА ж. Хвароба. Якая ж балёсцъ на яго ўжо напала? Укля Брасл. Каб цябе балёсцъ! Калінавая Міёр. Нажыла сабе болъку, надрываючыся гадамі на рабоце. Дзёрнавічы В.-Дзв. БАЛЕЯ ж. Начоўкі. Вазьмі балёю i прінясі ў хату. Канашы Гар. БАЛІУКІ мн., бат. Сцяблы бульбы. Трэба вывезці баліўкі з агарода. Зорніца Леп. Параўн. батоўнік, бацвіннік, батбука, батбуе, батбуя, батвінне, ботванне ў 1 знач. БАЛКА ж. Пранік; плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мыцці ці для абмалоту лёну. Яна не нашла сваю балку. Казімірова Пол. БАЛМАТ, БОЛМАТ м., асудж. Чалавек, які любіць шмат гаварыць; балбатун. Гэты балмат мне адурыў усю галаву. Дубраўкі Пол. Не слухай ты гэтага болмата! Вяцера Чаш. Параўн. багимат. БАЛМАЧЧУ прысл. Без справы. Восъ так ён i ходзіць заўсёды балмаччу. Бачэйкава Беш
Дадатковыя словы
балбцця, балбўшыха, батбўе, батбўка, батбўя, баўтўн, бблъку, ббтванне, ббўтка, бўдан, закуре
5 👁