Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
БАЗЫЛЬ м. Вялікі кавалак сала. Нарезала базылёй i хочіць, каб іх хто-небудзь еў. Зубава Арш. БАЗЫРАВАЦЬ незак. Гаманіць, размаўляць. "A дзе маці?" "Яна базыруе з цёткай ". Булахі Глыб. БАЙБАС, БАЙБІС м., груб. Байбус; высакарослы дарослы чалавек, які паводзіць сябе не па гадах па-дзіцячы. Такі байбас, а з рабятамі гуляіць. Сасноўцы Шарк. Такі байбіс, a нідзе не працуе. Мікалаёва Міёр. БАИДАН м. Поле. Выйшлі з лесу - перад намі раскінуўся байдан. Віркі Чаш. БАЙДЭРКА ж. Вядро, пасудзіна, у якой трымаюць ваду ў хаце. Дачушка, прынясі еады з байдэркі. Чаўнышкі Беш. Параўн. бадзёжка, бодня i бадня ў 2 знач., бадзяга 2 ў 2 знач., балёйка, будан. БАЙНЯ, памянш.-ласк. БАІНЬКА ж. Лазня. Баінька стаяла ля рэчкі. Ніўнікі Міёр. Байню трэба выцепліць. Паліцы, Рубеж Беш. У су боту байню будзем тапіць i пойдзім мыцца. Ахрэмаўцы, Дрысвяты, Рубеж, Укля, Брасл. Тады занеслі мяне ў байню i палажылі. Азёркі, Двухполле Гap. Ужо байня цепліцца. Абруб Глыб. Цераз суботу байню топім, вады ўсім хватаіць. Аўсянка Міёр. Ці будзем у суботу байню цепліць? Камянполле, Новы Пагост, Чапукі Міёр. Трэба байню пераімшыць, каб зімой холодная не была. Дрыгучы Міёр. Байню, можа, у панядзелак выцеплім. Буцавічы Паст. Заўтра субота, надо байню цепліць. Турлы Паст. Дзед пайшоў у лес за венікамі ў байню. Забор5e Рас. Калі байню тапіць будзем? Кугоні Уш. За самой рэчкай у нас байня. Лонск, Шыці Шарк. Надо сянні байню пазней вытапіць, а то работы много. Зямцы Шум. БАЙРАК1 м. Роў, які зарос лесам. Ну i места тут у вас: не зямля, а байрак нейкі, адны яміны ды лес. Слабодка Гар. БАЙРАК2 м. Будынак для сушкі снапоў. Згарэў наш байрак, такхоць бы сена сушылі. Баева Дубр. БАЙРАН м. Беспарадак. Ай, дзяўчаты, не заходзы\е ў хату, там такі байран. Езярышча Гар. Параўн. бірубальнік, бязладвішча. БАКАВІЦА ж. Бакавіна; бакавая частка свіной тушы. Лічыцца, што бакавіца - самая смачная частка тушы. Лётцы Віц. БАКАЦША ж. Бок. Бакаціна баліць ужо каторы дзет. Камайск Докш. БАКЛАЖКА, БАКЛЯЖКА, БАКЛАШКА, БУКЛАГА ж. Біклага; бачурка, маленькая бочка. Набяры вады ў баклажку, толькі ўперад памый, а то яна з малаком была. Багушэўск Сен
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

базырўе, ббдня, бірўбальнік, бўдан
2 👁
 ◀  / 305  ▶