Б
БАБА ж. Апора калодзежнага жураўля. Згніла баба ў калодзісю й паламалася. Сакольнікі Віц. У калодцы было некалькі частак: баба, смык, жэрдка. І на ўсё на гэта казалі "журавель". Лётцы Віц. Пастаў ты мне бабу. Нямойта Сен.
БАБА ж. Дрыгва. Прайсці па кладцы праз бабу. Мокавічы Чаш. Параўн. багавінне, багвіна, балачына, балонне, балоцця, болаць, блытавіна.
БАБА ж., бат. Дзьмухавец. Белыя бабы растуць ля дарогі. Руць Чаш.
БАБА ж. Рыбалоўная прылада ў выглядзе бочкі з жардзінай. Бабу круцяць на беразе і выцягваюць невад з вады. Ракава Гар.
БАБАВЕННЕ, БАБАВІННЕ, БАБОВІНЬЕ н., толькі адз., БАБОШНІК, БОБЧЫК м., БАБАВІНЫ толькі мн., бат. Сцяблы бобу; бабоўнік. Бабавенне прошлым летам было як ніколі высокім. Полымя Сен. У бабоў бабавінне вялікае. Пірагі Дубр. Бабавінне гэтае каровам аддай, можа, есці будуць. Папшычы Глыб. Сцяблы бобу – бабовінье. Дыманова Віц. З маладога бабошніку я дзелаю ўкусны салат. Панізоўе Арш. Поле ад бобчыку было чыстым. Полымя Сен. Я сёння зацяраўся ў бабавінах. Шарагі Міёр. Параўн. баброўнік.
БАБАВІШЧА, БАБІШЧА, БАБОВІШЧА н. Поле пасля ўборкі бобу. Бабавішча мы ўскапалі, а праз год зноў пасадзім тут боб. Крыпулі Докш., Папшулі Міёр. Пасля ўборкі боба мы на бабішчы астаўляем струкі, а патом іх палім. Ског Сен. Наступным годам на месце бабовішча пасадзім што яшчэ. Зазер'е Гар. Бабовішча застаецца пасля прыбранага бобу. Дразды Беш., Пірагі Дубр., Малыя Пышнагоры Леп., Янкішкі Паст., Лукомль Чаш.
БАБАЙ м., міф. Стары дзед, які пужае малых. Спі, засынай, сынку, а то прыйдзе бабай – забярэ. Бешанковічы.
БАБАК м. Сноп. Цётчын бабак самы роўны. Стрыжава Беш.
БАБАНІ толькі мн. Вантробы. Бабані баляць. Гута Паст.
БАБАЧКА ж., бат. Памянш. да бабка – грыб падбярозавік. Баравікоў не знайшла, затое нарэзала капытоў, казелек, ажно тры бабачкі трапіліся. Чурылава Арш. Параўн. балатніца, балотнік, беразняк, бярушнік.
82 👁