астрыўках сушылі боб. Барсукі В.-Дзв., Дразды Беш., Астрэйкава, Грабяніца, Гунчанкі Віц., Ткачы Гар., Стасева Лёзн.
АСТРО безас.-прэдык. слова. Востра. Ішла па жнеўніку, уся скалолася – астро. Арлея Пол.
АСТРОЎКІ гл. АСТРАЎЁ
АСТРЫГА, АСТРЯГА ж. Прылада з завостраным канцом для лоўлі рыбы. Астрыгай нікагда не лавіў. Доўжа Віц. Бувала, сідзіш у лодке, клюне пару раз, а на берегу астрягай рыбу калолі. Езярышча Гар.
АСТРЫЎКІ гл. АСТРАЎЁ
АСТРЯГА гл. АСТРЫГА
АСТУКАН зневаж. Чалавек, які стаіць нерухома на адным месцы. Стаіш ты, як астукан. Ноўка Гар.
АСУДЖОНЫ дзеепрым. Асуджаны. Ён жа асуджоны, ці скора выйдзець. Порплішча Докш.
АСУШКА ж. Асушак, сухар. Пры такіх цэнах цяпер і асушку не выкінеш. Слабада Дубр.
АСЦЕЎЕ, АСЦІЎЁ, АСЦЯЎЁ н., зб. Асцё. Колас малы, затое асцеўе выгнала. Малыя Пышнагоры Леп. Пакуль салому склала, дык набрала поўныя тапкі асціўя. Курмялёўка Леп. Асталося адно толькі асцяўё. Лукомль Чаш. Параўн. акоцця, ашака.
АСЦЯБАЦЬ зак. Абразіць, прынізіць. Чаму ты мяне так груба асцябаў? Бораўна Леп. Параўн. абрамізіць.
АСЦЯЎЁ гл. АСЦЕЎЕ
АСЫПАЦЬ зак., с.-г. Акучваць. Ужо час падыходзіць бульбу асыпаць. Касары Уш. Асыпаў бульбу ўсю раніцу, а хто ж за мяне зробіць. Чэрнева Брасл. Параўн. акапваць, акопваць.
АСЫПКА ж. Восыпка, вобмешка. Мяшок асыпкі дасталі парсючку. Чэрнева Брасл. Асыпкі трэба замешаць. Калінавая Міёр., Лукаўцы Пол.
АСЯЛОК м., перан., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус. Мішка – асялок, гэта ўсе знаюць. Быцава Беш. Параўн. абалдуй, абалдуін, аплэвух, аплэвуш.
АСЯНОК, АСЯНЧУК, АСЯНЮК м. Маладняк асенняга прыплоду. У мяне ягнёнак асянок, клець уцяпліць нада на зіму. Межава Арш. Гаспадарка ў яе малая, адзін кабанчык-асянчук. Дражакі Гар. Мой асянчук добра падрос. Антаполле Чаш. У добрага хазяіна глянь які асянюк ладны. Оўцы ў яго добрыя. Старое Сяло Уш., Даўгінава Міёр.
АТАДАР м., зневаж. Нелюдзімы чалавек. Што ты ходзіш атадарам? Ад усіх хаваешся? Ёды Шарк. Параўн. адлюднік.
85 👁