АСКУПЕЦЬ зак. Стаць скупым. Дык ты ж, братка, вельмі аскупеў пад старасць. Замошша Брасл. АСКЯЛЭБАК, АСКЯРОБАК гл. АСКАБАЛАК АСЛАБАДЗІЦЬ зак. 1. Вызваліць; адваяваць захопленую ворагам тэрыторыю. Аслабадзт нас у сорак чацвёртым году. Пушкі Лёзн. Нашу вёску аслабадзт парцізаньі. Калышкі Лёзн. Красныя аслабадзілі нас ад немцаў. Галбея Паст. 2. Вызваліць з няволі, даць свабоду. Як нас аслабадзт з лагера, дык мы ў ету дзірэўню прыехалі жыцъ. Салаўёва Лёзн. 3. Выслабаніць што-н. ад чаго-н. Хоць ты аслабадзі засек, зярно ж сыпаць нада. Воўкаўшчына Глыб. АСЛЯПЕНЬ м. Авадзень. Кароў асляпёні заідаюць. Шклянцы Докш. Параўн. авад у 1 знач. АСМАЛАК м. Смаляк, смалісты кавалак дрэва. Прынесі асмалак печ падтапіць. Ілава Шум. АСМАЛКІ мн. Прыгаркі. Вельмі асмалкі люблю, але каб не зусім чорныя. Антонаўцы Брасл. У печы бульба варыцца, дастанеш, а самае смачнае — асмалкі. Папкі Міёр. АСМЬІКВАЦЬ незак. 1. Абцягваць, папраўляць адзенне. А ён стаіць такі скромненькі, асмыкваіць гэты пінжачок на сабе, асмыкваіць. Гарадзец Шарк. 2. перан. Абрываць рэзкай заўвагай. Ты заўжды мяне асмыкваеш. Нурава В.-Дзв. АСОВІК гл. АСАВІК ACOKA ж. Асака. Асокай можна й рукі парэзаць. Малы Поўсвіж Леп., Старое Сяло Віц., Двухполле Гар., Ластавічы, Падсвілле Глыб., Полымя Сен., Дроздава Тал. АСОЦІНА ж. Адна сцябліна асоту. Руку наколола асдцінай. Крынкі Лёзн. АСТАЛАПЕЦЬ зак. Аслупянець, знерухомець ад моцнага ўзрушэння. Тут я асталапёла i гляжу на яго: смяецца ці праўду кажыць чалавек. Баева Дубр. Параўн. астаўбянець. АСТАНІВАЦЬ незак. Распілоўваць, разразаць. Во так i астанівалі колоды. Заазер'е Тал. АСТАЎБЯНЕЦЬ зак. Аслупянець, знерухомець ад моцнага ўзрушэння. Я аж астаўбянёла. Такого я яшчэ ня відзела. Быцава Беш. Параўн. асталапець. АСТАЯЦЬ зак. Астудзіць. Трэда астаяць чай, гарачы вельмі. Данілкава Тал. АСТРАЎЁ н, АСТРАВІНЫ, АСТРОЎКІ, АСТРЫЎКІ мн. Пярэплат, прыстасаванне з сукаватых яловых калоў i жэрдак для сушкі сена, снапоў i г.д. Нада астраўё паправіць, горох сушъщъ пара. Лісна В.-Дзв. Сырое сена сохне на астравшах. Крывое Тал. Будзем ставіць астрдукі— сушыць ячмень. Дуброва Шум. На
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
38 👁