Арш. Асовікі зараз параслі ды баравікі пракідаюцца. Стаўбцы Чаш., Зубава Арш., Ткачы Гар., Азярцы Глыб., Крынкі Лёзн., Абольцы Тал., Ваўчо Уш.
АСАДНІК м. Агароднік, чалавек, які займаецца агародніцтвам. Мой бацька асаднік, расціць гуркі. Грыцы Глыб.
АСАТА ж., бат. Асот. Асата запаланіла ўвесь агарод. Дамашы Брасл.
АСАЧЭНЬ м. Хлеб, спечаны ў вясковай печы. Маці пякла раней асачэнь, а я ні ўмею. Коравічы Чаш.
АСВА ж., ВОСВЫ мн. Аса. Малое гудзе сабе пад нос, як асва ў акне. Арэхаўск Арш. Мяне ўкусіла асва, дык дажа была цемпература. Барсукі, Цясты В.-Дзв. Столькі восваў, што няма куды дзецца. Застарынне Беш., Малы Поўсвіж Леп., Замшына Лёзн., Муляры Паст., Загацце Чаш.
АСВЕР м. Журавель калодзежа. Асвер зламаўся ўчора, няма як вады набраць. Лазічы, Прыпернае, Сасноўка Глыб. Дзетка, асверам дастань вады. Гараўцы, Папшулі Міёр., Дражакі Гар., Залессе Глыб., Балаі Паст., Машчоны Сен., Бадзінава Пол., Загацце Чаш.
АСВОІЦЦА зак. Парадніцца, стаць сваяком. Асвоіўся ты са мной, брат, раз на сястрэ жаніўся. Мішкавічы Шум.
АСЕЛІЦА ж. Нізкае, вільготнае месца каля вёскі; луг. Каб патрапіць у вёску, трэба прайсці асёліцу. Шантары Докш. На асёліцы ў нас расце капуста. Пустаселле Докш. Снег растаў, асёліца стаіць у вадзе. Новыя Валосавічы Леп.
АСЁЎКІ, АСІЎКІ мн. Высеўкі. Якая мука плахая, адны асёўкі. Рускі Шум. Мука нічога памеліна, асёвык пасьці німа. Барсукі Дубр., Зуі Лёзн. Мука добрая, калі асіўкаў зусім няма. Папшычы Глыб. Параўн. ашакі.
АСІТА ж. Дрыгва. Калі пападзеш у асіту, ногі вязнуць. Пралетарыя Уш.
АСІЎКІ гл. АСЁЎКІ
АСКАБАЛАК, АСКАЛЁПАК, АСКЯЛЭБАК, АСКЯРОБАК м. Абломак чаго-н. Прынёс нейкіх аскабалкаў — нада ж сасновыя палачкі. Гарадзец Шарк. Той аскалёпак валяецца пад нагамі які дзень. Кушлікі Паст. Маці запаліць аскалёпак і вяжа. Езярышча Гар. Толькі аскалёпкі пасыпаліся ад стакана. Гарадзец Шарк. Разбіла міску? А аскялэбкі хоць сабрала? Надазер'е Глыб. Аскяробкі ад тарэлкі рассыпаліся па ўсёй кухні. Пралетарыя Уш. Параўн. ачароп'е.
АСКРОБКІ толькі мн. Шалупінне ад бульбы. А я аскробкі ні выкідваю, а аддаю свінням, яны тады і ядуць лепі. Лукашова Паст. Параўн. ацяробкі, ацярэбкі, ашкалёпкі.
90 👁