АПРАНАЦЬ зак. Моцна ўдарыць. Трэба добрэ апранаць na дзераву, каб раскалоць. Бор, Чарэя Чаш. АПРАСТЛЦЦА зак. Разрадзіцца, радзіць. Чула новасць? Ірка апрасталася ўжо. Сямімесячны. Цімошкава Міёр. АПРОМЕЦЦЮ гл. АПРАМЕЦЦЮ АПРУЩЦЦА зак., экспр. Здохнуць. Зазналі мы гора, як корова за ноч апруцілася. Сакольнікі Віц. АПРЬІСКЛІВЫ прым. Капрызны. Дзіця такое апрысклівае ўяе. Першае Мая Чаш. АПРЫЧОНКІ толькі мн. Ласункі. Дык якіх апрычонкаў я табе дам - того ніхачу, етага ні ем? Ясевічы Глыб., Баброва Дубр. АПУДЗІЦЬ зак. Спалохаць, спужаць. A ўчора ж маю малую нейкі вялікі сабака крэпка апудзіў. Прыпернае Глыб. АПУКАЦЬ зак. Апасці. Яблыкі апукалг ў траву. Арэхаўск Арш. АПУХА ж. Узлесак. Апуха — біражына каля лесу. Ясева Міёр. АПУХЛПС м. Абабак, падбярозавік. Апухлікаў можна набраць наўзбалотку. Сураж Віц. Цэлы кошык апухлікаў набралі Адаменкі Лёзн. Параўн. абабка. АПУШШК м., с.-г. Акучнік. Мы бульбу апушнікам ганяем два разы. Варашылы Сен. АПУШЧАШКІ мн. Аладкі з мукі i крахмалу. Удаліся ў цябе апушчанікі. Балаі Міёр. Мая баба любщъ апушчанікі. Папшычы Глыб. АПЫШЦЦА зак. Апынуцца. / трэба ж было мне там апынщца, калі яны прыйшлі. Дварэц, Іванск Чаш. АПЬШКАЦЬ, АПЫШКАЦЬ зак. Натрапіць, знайсці. Як збегла куранё малое, дык i зараз апынкаць яго ні магу. Мількі Брасл. Усядно ён апышкаў маю заначку. Сардыкі В.-Дзв. Параўн. апароць. АПЯРЭЗАЦЦА зак. Аперазавда. Табе будзе лепт апярэзацца рамнём. Каралёва Шарк. АПЯТЫ, АПЯТЫКІ мн. Апенькі. Нешта мала зусім апят, а яны ж такіе смачные. Сянькова Шум. А ў нас на гародзе ля пню апятыкі сідзяць. Новая Яблынька Тал. АРАБІНА ж. Рабіна. Далёка відаць ваша арабіна. Гарбацэвічы Арш. АРАМАТАЎКА, АРАМАТУХА ж., бат. Чаромха. Як хорашэ, калі араматаўка цвіце. Крыпулі Докш. Ужо зацвіла араматуха. Чапукі Міёр, АРБА1 ж. Ворыва. Сёлята арба лёгкая, дажджы iuuii, зямля ня ўсохча яшчэ. Шабаны Паст
12 👁