АНДЬІНАРПІЧЬІК m. Андынарнік. Дзед мой за панамі быў андынаршчыкам. Празарокі Глыб. АНЕГДЫ, АНЁГДЫСЬ, АНЭГДЫ, АНЭГДЭСЬ прысл. 1. Надоечы, зусім нядаўна, днямі. Анёгды ён прыязжаў з горада. Шыркі Сен. Анёгдысь я быў на кірмашы. Моханава В.-Дз. Анэгды ён i каня нам даваў, i дровы дажа памагаў вазіць. Слабодка Брасл, Анэгды я бачыла яго. Чарневічы Глыб. Анэгдэсь прайшоў дождж. Крычава Міёр. Параўн. анадась, анадовень, анадовінь, анаддень, анаддінь, анадднь. 2. Калісьці. Анэгды i я, мае даражэнькія, была маладой. Савуткі Шарк. АНІКУДЫ прысл. Нікуды, ні ў якое мееца. Hi адпраўляюць анікуды, тутлячыць будуць. Булахі Глыб. АННА ў знач. прысл. Адна, адзінока. Мая суседка анна ўсё жыццё пражыла. Лутава Сяльцо Уш., Высачаны, Гарэлікі Лёзн. АННЬІ ў знач. часц. Адны. толькі. На памідорах анны пустоцветы. Чарнія Пол. АНТАЛЯЖНЫ прым. Далікатны. Жанчына яна была анталяжная. Закур'е Чаш. АНТОШИ, АНТОФЛІ мн. Пантофлі, дамашнія туфлі. Мне гэтыя антотг вялікія. Зачарэўе Міёр. Антофлі новыя купіла. ЕзярышчаГар. АНУЧШК м. Палавік пры ўваходзе ў хату, пакой. Я только што чыстыі анучнікі пасцяліла. Лужкі Шарк. АНЦЫЮД м.} груб. Чалавек, паводзіны i 5ўчынкі якога супярэчаць агульнапрынятым у грамадстве. Зноў гэты ані{ыюд прыйшоў. Даўгаполле Гар. Не чалавек, a нейкі анцыюд, над людзьмі толькі здзікаўся. Быцава Беш. Вырасціла анцыюда на сваю галаву. Верамееўка Гар. АНЭГДЫ, АНЭГДЭСЬ гл. АНЕГДЫ АНЯГОЖ, АНЯЖ часц. 1. пыт. Няўжо. Анягож сядзець з вамі буду? Замасточча Віц. Анягож аж з Віцебску прыехалі? Папшулі Міёр., Замошша Сен., Угрынкі Уш., Савуткі Шарк. 2. сцвярдж. Вядома, а як жа. "Ці бачыла ты сына? " - "Анягож ". Заполле Беш. "Ці пойдзеш заўтра да брыгадзіра?" - "Аняж. Пайду". Куціна, Сураўні Шум., Навасёлкі Віц., Чарневічы Глыб., Малы Поўсвіж, Новыя Валосавічы Леп., Куціна Шум., Груздава Паст., Царкавішча Уш. АПАД m., зб., АПАДКІ, АГіАДНІКІ, АПАДЫШЫ mh. Ападкі; плады, што апалі з дрэва ад ветру, непагоды. Ападу насушыла ўжо мех. Слабада Шум., Высачаны Лёзн. Трэба пайсці сабрацъ ападкі, а mo згніюць. Куты Докш. Ападнікаў наваліла ў садку. Бычыншчына Міёр. Толькі i паспявай ападнікі збіраць. Крыпулі Докш. Столько ападышаў пад дзеравам, нада
Дадатковыя словы
анадбвень, анадбвінь, антбфлі, закуре
6 👁