Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
АКЛАДНЯ ж с.~г. Акладня, паліца, адвал у плузе. А эта дзіталь так i называлась — акладня. Гарадзец Шарк. АКЛЕП м. Парнік. Зямелъка цёплая, сухая, аклёпы хутка ставіць будзім. Ілава Шум. АКОП м. Капец. Моркву, бурачкі кладзём у акдп, а весной дастаём свежае. Бычыха Гар. У акоп булъбу закапвалі i да вясны. Астроўна Беш. Булъбу на зіму ў акоп закапываем, вясною будзем даставаць, перабіраць. Залучча Гар. У том годзе было многа булъбы, многа акдпаў заклалі. Езярышча Гар., Шацяні Сен., Язвіна Шум. АКОПВАЦЬ гл. АКАПВАЦЬ АКОШНЫ, АКОПКІ толькі мнабрад. Дакопкі. У нас ужэ акопіны былі, а ў Тэсі толькі пачыналі брацъ булъбу. Курды Паст. Дзякуй Богу, у нас ужо акопкі. Мацюкова Глыб., Старое Сяло Уш., Сіроціна Шум. АКОССЕ н. Ручка ў касе, кассе. Акоссе зламалася, новое шукацъ трэба. Забор'е Глыб. Акоссе новое зрабіў, старое ўчора зламаў. Замхава, Латышы Глыб., Валкалата Докш. АКОТ л/АКОТА ж. Асцюк. Акот папаў у вока. Гута Паст. Конь начапляў хвастом акатоў. Дрысвяты Брасл. Акота набілася ў адзежу. Уклея Брасл. АКОЦЦЯ н., зб. Асцё. На рэшата падсявалі, зернеты астаюцца, а акоцщ адлітаіць далій. Бялькоўшчына В.-Дзв. Параўн. асцёўе, асціўё, асцяўё, ашака. AKPAMOCKI мн. Акраўкі, абрэзкі тканіны, скуры i пад. 3 гэтых акрамоскаўя сабе торбу пашыю. Мішкавічы Шум. АКРОМ прыназ. Акрамя. У лесе грыбоў валом, акром баравікоў. Бораўна Леп. АКРОМАЧАК м. Акрайчык, лустачка. Сядайце за стол, будзім снедацъ. Алеся, адрэж акрдмачак хлебца. Папкі Міёр. АКРУЛАНКА ж. Цёплая хустка, якая завязваецца паверх тонкай хусткі. Акрыйся акручанкай, цятей будзіць. Папкі Міёр. АКРЫВЕЦЬ зак. Састарэць. Ну вот i акрывёў я за эці гады. Езярышча Гар. АКРЭЙБАЦЦА зак. Паправіцца пасля цяжкай хваробы, акрыяць, ачуняць. Я пасля апірацыі чуцъ акрэйбалася. Роўнае Шум. Параўн. ачопкагща. АКСЦЩЦА незак. Хрысціцца. Пойдзе проз могілкі i аксціцца ўсю дорогу, але йдзе, бо так бліжа було. Выгада, Машканы Сен., Клясціцы Рас. AKTAP м., AKTAPA ж. Гектар. У некоторых i na актару зямлі було. Слабада Докш. Уся актара пасаджана булъбай. Г албея Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акбт, заборе, ліакота
8 👁
 ◀  / 305  ▶