АДСЮДАВА, АДСЮЛЕКА, АДСЮЛЬКА гл.
АДСЁДААДТАЛША ж. Праталіна. На ўгрэвах уж о ёсцъ адталіны. Ахрэмаўцы Брасл.
АДТУЛЯ прысл. Адтуль. Адтуля нас скора й адправілі дамоў. Ламіншчына Тал.
АДТУХНУЦЬ зак. Пазбавіцца пухліны. Паглядзі, дзед ужо трохі адтух, а быу жа як калодка. Іванск Чаш.
АДУВАН, АДУВАНЕЦ гл.
АБДУВАНЧЫКАДХАіЦЬ, АДХАЯЦЬ, АДХАЙКАЦЬ зак. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць. Ён быу дужа хворы, i яго ледзъледзь адхаілі. Лісуны Арш. У бальніцы чуць адхаялі мяне. Сіпішчава Дубр. Ледзь адхайкалі татльца. Канева Сен.
АДХАКАЦЦА зак. Аддыхацца, перавесці дух. Стары так кашлем зайшоуся, што чуць адхакаўся. Сакольнікі Віц. Параўн. адхлынуцца. а д х Ая ц ь гл. а д х Ащ ь АДХЛЫНУЦЦА зак. Аддыхацца, перавесці дух. Хай цётка адхлынецца, замарылася: дзе ж песню за песняй цягнуць. Новыя Крукі Міёр. Параўн. адхакацца.
АДХОНАВАТА прысл. Някрута. Добра апрала воўну, адхонавата, някрута. Сакольнікі Віц.
АДХУТАЦЬ зак. Адчыніць. Ганна, адхутай дзверы, у мяне рукі заняты. Шчыпечы Віц.
АДЦІСКОШ мн. Дранікі. Дзяры булъбу, зробім адцісконі. Савенічы Сен.
АДЧАХВОСЩЦЬ, АДЧЫХВОСЦЩЬ зак., экспр. Зрабіць строгую заўвагу каму-н.; адчытаць, прабраць каго-н. Адчахвосціла саседку - лезла ўсё мне ў вочы, усе падкавырвала. Пусташы Пол. Я так яго адчыхвосціла, што ён надоўга да мяне дарогу забудзе. Арханава, Мікалаёва Міёр.
АДЧУРАЦЦА зак. Адмовіцца, перастаць займацца чым-н. Ранъшэ усе було хозяйства ў міне, а ціпер адчуралася ад усяго. Камары Віц.
АДЧУХВОСЦЩЬ незак. Адлупцаваць. Адчухвосціць цгбе надо даўноўжо. Канаты Тар.
АДЧЫХВОСЦЩЬ гл.
АДЧАХВОСЩЦЬАДШАРАШЫЦЬ зак., экспр. Адрэзаць, аддзяліць частку чаго-н. рэжучым инструментам. Адшарашыў сабе паліц - у бальніцу. Канева Сен. Параўн. адкрамсацъ, адшастаць.
АДШАСТАЦЬ зак., экспр. Адрэзаць, аддзяліць частку чагон. рэжучым інструментам. Надо ж было такі кусок адшастаць. Вісяты Міёр. Параўн. адкрамсацъ, адшарашыць
Дадатковыя словы
адтўля
32 👁