Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
АГУРЭЧШК, АГУРЭЧАНШК м., зб. Агурочнае бацвінне. Сёлета ад дажджоў увесь агурэчнік пажаўцеў. Ткачы Гар. Aŭ, німа гэтых агуркоў ~ адзін агурэчаннік. Падрукша Брасл., Стайкі Арш., Бабінавічы Лёзн. АДАЛЕ прысл. Потым. Давай адалё купім камбікорму, а так ні звязём усё. Іванькі Міёр. АДБІЎКА ж. Адгародка. Адбілі адбіўку ў хаце, старая там спіць. Дабея Шум. АДБ1ЩК гл. АБІ'ЦІК АДБОЙКА ж. Бойка, прылада для збівання масла. Адбойку вымыцъ харашэнъко трэба, прапарыць. Доўжа Віц. АДБОЙШК м. Адбой, маркіровачны малаток. На гэтых дзярэўях ёсцъ сляды адодиніка. Пралетарыя Уш. Лес кляймуюць адодинікам. Зазер'е Гар. АДВЁДЫ толькі мн. Адведзіны; сяброўскае наведванне каго-н. Прыехалі ў адведы да яго, гасцінец прывязлі, a яго німа, нас братоўка вышла стрычаці, к сабе ў хату позвала. Домжарыцы Леи. АДВЭНТ м. Пост перад Калядамі. Хутка ўжо адвэнт скончыцца. Ластавічы Глыб. Кончыцца адвэнт, тагды i паляціш на танцы. Буцавічы Паст. АДГЭНУЛЬ прысл. Адтуль. Адгэнулъ болі ні прыедуць машыны. Глінішча Докш. АДДАУНА прысл. Здаўна. Аддаўна стаіць помнік у нас. Свіркі Докш. Аддаўна жывуцъ тут людзі. Мардахі Дубр. Мама расказвала, што аддаўна ў нашай сям 7 мужчыны пяюць добра. Зароўе Леп., Чорнае Паст. АДДУБЩЬ зак, экспр. Моцна набіць, адлупцаваць. Аддубіць цібе пара, ні слухаіш нікога. Дзярэўня Чаш. Параўн. аджарыць, адлузаць, адлупашыць, адлупасіць. АДДУХА1 ж. Адпачынак, кароткі перапынак. Робіў дзень без аддухі. Чарэя Чаш. Параўн. аддышка. АДДУХА2 ж. Аддіга. А на дварэ ўжо аддуха, лепіць мокры снег. Валынцы В.-Дзв. Параўн. аццяпёль. АДДЫШКА ж. Адпачынак, кароткі перапынак. Німа аддышкі ад хатняй работы. Мікалаева Міёр. Параўн аддуха \ АДЖАРЫЦЬ зак., экспр. Моцна набіць, адлупцаваць. Які сваволъны хлопец. Узяў бы хварасціну i аджарыў. Шухаўцы Дубр. Параўн. аддубіць, адлузаць, адлупашыць, адлупасіць. АДЖЫМАЦЦА незак. Мыць бялізну. Ці будзігы сённі аджымацца? Жукоўшчына Шарк. АДЗАУНУЦЦА зак. Адгукнуцца. Гукаю, гукаю, а ён хоць ба адзаўнуўся. Гута Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абіцік, адбдйніка, адбдйнікам, зазере
3 👁
 ◀  / 305  ▶