о АБХАДЗЩЬ БУЛЬБУ незак. Скідваць зямлю з каліваў бульбы пасля акучвання. Абхадзіла булъбу аж цэлы дзет — ох i замарылася. Астрэйкава Віц. АБХЛЮПАЦЦА зак. Апырскацца. Абхлюпаўся граззю так, што й еачэй не відаць. Мікалаёва Міёр. АБХОДЗШДА гл. АБХАДЗЩЦА АБХОЖВАЦЦА гл. АБХАДЗЩЦА АБЦЕПКАЦЦА зак. Абтрапацца, падрацца па краях (пра вопратку). Рукавы ў рубашцы абцёпкаліся, i як паправіць? Лашукі Паст. АБЦЁРАК м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля яе здрабнення на тарцы. Кідай абцёркі ў вядро. Гарадок. Параўн. абдзёрак, агрызак. АБЦЭНЬКІ толькі мн. Абцугі. Нагито браў абцэнькі? Трэба на места класці. Сідараўка Арш. АБЦЯМНЕЦЬ зак., безас. Пацямнець. Ужо зусім абцямнёла, а малец з азяра не прыйшоў. Двухполле Гар. Капалі булъбу, покі абцямнёла. Яроненкі Гар. АБЧАРСЦВЁЦЬ зак., безас. Падсохнуць, падшэрхнуць. Абчарсцвёіць на дварэ, тады пойдзіш у снігоўцах. Латкова Шум. Параўн. акалгцца. АБШАРПАЦЦА зак. Знасіцца, падрацца (пра адзенне). Касцюм саўсім абшарпаўся. Верамееўшчына Дубр. АБШКУМАЦЩЬ зак. Падрапаць (руку, твар i пад.). Глядзі не ўпадзі, а то абшкумаціш нагу. Зубава Арш. Параўн. абжыргацъ. АБШЛЪШДАЦЬ зак., экспр. Абхадзіць без мэты. Ці ўсё ўжо абшлындаў? Асташэва Лёзн. АБШУМЛЕНЫ прым. Шумны. Учора быў такі абшумлены дзет. Шалыгі Віц. АБШУРПАНЫ дзеепрым. Абшарпаны, падрапаны. Увесь падмуракужо абшурпаны. Мікалаёва Міёр. АБШЧАЛЕПЩЬ зак. Абхапіць рукамі, моцна абняць. Малыя мы баяліся ў бані мыцца, абшчалёпім усе учацвяром матку, а яна на нас ругаецца. Турлы Паст. Параўн. ашчатцъ. АБЬІДЗЕНЬ прысл. У адзін дзень. Абыдзенъ абярнуліся ў Мінск, даўрача ездзілі. Лашукі Паст. АБЬІСЦІСЯ гл. АБАЙСЩСЯ АБЮДЗВІгл.АБЁІ АБЯРТНЯ ж. Луста. Вазьмі абяртню пірага паспытай. Дзеркаўшчына Глыб. АБЯРЭГА ж. Стрэшка над стажком. Дзед абярэгу змайстраваў, a тоўдруг дождж пойдзе. Вялікія Смалянцы Чаш
2 👁