Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ШСЩНКА ж., адзінк. Ліст капусты, Адламіла зялёную лісцтку ад качана капусты. Станіславова Дубр. 3 качана шмат лісцгнак зияла. голубцы зраблю. Куляшы Леп. ЛІТМАНКА ж., с.-г. Гатунак бульбы. Лгтманка - новы сорт бульбы, нядаўна завезлі да нас. Нурава В.-Дзв. ЛГГОУКА1 ж., с.-г. Від касы. Сёння касіў літбукай, нічога так. Сарочына Уш. ШТОЎКА2 ж. Памяшканне для захавання сена i корму для жывёлы. Схадзі ў літоўку, вазьмі сена корове. Котава Віц. У літоўцы паглядзі вядро, я там ранкам была. Падрэзы Чаш. ЛІТРА ж. Літр. Кожный дзенъ бяру лт ру малака, дзеці прыносяць. Выхадцы Лёзн. Лтру б якую малака прадаваць, капейчына была б на хлеб. Лялеушчына, Каверзы, Яроненкі Гар., Іванск Чаш. ЛТТРУХА ж. Літровая бутэлька. Літруху малака на поле брала, выпіла за дзенъ. Порплішча Докш. ЛГГЭРКА ж. Колца ў калаўроце для замацавання стрыжня, на які насаджваецда шпуля. Літэрка шчарбатая ў маім калаўроце. Матырына Леп. ЛІЎНЬГ прым. Праліўны (пра дождж). Ліўны' дождж паўдня ідзе. Мілашова, Ясева Міёр. ЛІХАТА ж. Ліха, зло, бяда, няшчасце. Ліхата як наваліцца, дык намучатся ўволю. Ляхаўка Дубр. Ліхата' яго не возъме, ён выкруціцца. Бараўцы Чаш. ЛІХЕЙ прым. Ліхі, злы; здольны прычынідь ліха. Ліхёй быў мужык. Мардахі Дубр. ЛІХІ прым. Стары, дзіравы (пра адзенне, абутак). Ліхая ўжо світка. Мядзведзева В.-Дзв, ЛІХО безас.-прэдык. слова. Дрэнна, кепска. Ліхб жыць аднаму. Скрыдлева Віц. ЛІЦІЯ гл. ЛЕЙЦІЯ ЛІЧНЫ прым. Знешне прывабны. Ён жа ўдалы, харошы, лічны. Мікіціха Шум. ЛІШАЁУНТК м., зб., бат. Лішайнік. Лгшаёўнікам у лесе ўсё покрыта. Мікіціха Шум. ЛП1ІНАТА' ж., толькі адз. Лішняе, непатрэбнае. Лішнаты дужа ніякай не нанасі ў хату. Юнькі Паст. ЛШІНЕ прысл. Залішне, болып за норму. Выпіў лгшне, дык ідзі праспіся. Мядзведзева В.-Дзв. ЛОГ м. Луг, лугавая сенажаць. Дзед вун азяў ды на лог пайшоў, а я вот с вамі сяжу, лясы тачу. Сахнавічы Глыб. Сена на лагу сушым. Сцяпанавічы Гар. На лагу ярка так ад цвятоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

літбўкай, літрўху
4 👁
 ◀  / 305  ▶