Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЛАХАНЬ гл. ЛАХАПКА1 ЛА'ХАРДЗІКІ мн. Ласункі, прысмакі. Мае любімыя лгіхардзікі - цукеркі. Задоры Леп. Мама з горада многа лахардзікаў прывозіць. Ваўчо Уш. Ты абы-што не ясі, табе толькі лахардзікі падавай. Серкавіцы Тал. Прівыклі вы лахардзікі есць. Зубава Арш. Я свайго ўнучка лахардзікамі разбаловала. Вярэчча Гар., Ан то наука, Зубава, Тумінічы Арш., Езярышча, Яроненкі Гар., Ульянавічы Сен., Старое Сяло Уш., Замачак Чаш. Параўн. яакатушкі, ласонікі, лізікі. ЛАХАЦЬ, ЛАХТАЦЬ, ЛЫХАЦЬ, ЛЭХАЦЬ незак. 1. Гаварыць недарэчнае. A старыя як сабяруцца, дык пачынаюць лахаць npa дзецюкоў. Турлы Паст. Hy} хопіць ужо лахаць перад гасцямі. Лашукі Паст. Нечага хадзіць абы-дзе i лахаць языком. Абрамава В.-Дзв. Яна вечна лахае. Васілеўшчына Паст. Былі ў мяне мае дзеўкі - лахалі доўга. Воўкаўшчына Глыб. 2. Смяяцца. Не трэба так лахацъ з яго. Петрашы Тал. А чаго ты лсіхала на ўсю вуліцу? Булахі Глыб. 3. Бадзяцца, хадзіць без справы. Цэлы дзет na магазінах лахае. Бор Леп. Маладзёж па завуголлям лахащь. Клясціцы Рас. Лахалі па базары без дзела. Лонск Шарк., Баруны Брас л., Косарава Глыб., Матырына Уш. Мне - каб на рабоце. 1 каб між людзей, а не тое што лахтаць з кута ў кут. Серкавіцы Тал. Што ты ўсё лыхаіш, ішоў бы бабцы памоч. Язна Міёр. Толькі лыхаіць, за дзет каб што зрабіла. Пусташы, Палата Пол. Цэлы дзянёк лыхае па вуліцы. Каханавічы В.-Дзв. Дзе ты лы'хаў? Паліцы Беш. Увесь дзень лъЪсала па лесе. Балаі Паст. Глядзі, доўга ні лыхай. Бараны Глыб. До табе ўжо лыхаць без дзела. Выхадцы Лёзн. Чаго ты лэхаў у сё ранне? Не сядзіцца табе. Мікіціха Шум. ЛАХМАТ, ЛАХМОТ м. Кавалак тканіны, скурьт Навесь які-небудзь лохмат на сябе, вось табе i будзе пугала. Пазнякова Пол. Воf нейкі лахмот нашла,, можа, падыдзе. Каменка ВІц ЛАХМОЎКА ж. Кладоўка. Прынясі ключи ад лахмбукі. Старое Сяло Уш. Агуркі гчядзіцеў лахмбуцы. Сардыкі В.-Дзв. ЛАХТА аг., зневаж. Пляткар(ка), пустамеля. Лсіхта ты, многа брэшаш, перажагнайся лепей. Папшычы Глыб., Замачак Чаш., Варапаева Паст. Параўн. лабайда\ лаханда. ЛАХТАЦЬ гл. ЛАХАЦЬ ЛАХУДРА аг.у неадабр. Неахайны чалавек. Лахудра ты, хоцъ бы прычасалася. Гатауптчына Глыб. Хіба тая лахудра агледзіць хату? Булах i Глыб. Р асчашыся, а то чистая лахудра. Бачэйкава, Вярхоўе Беш. Яна ж сама па сабе баба добрая, але не глядзіць за сабой, ходзіць як лахудра. Абруб Глыб. Зачаты валасы акуратна i ні хадзі лахудрой. Стралкі, Чурылава В.-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ласбнікі, лахмбт, лахмбўкі, лахмбўцы, лыхаў, яакатўшкі
8 👁
 ◀  / 305  ▶