Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
АБМАНКА2 ж., бат. Падобны да баравіка ядавіты грыб, які сінее ад дотыку. Многа грыбоў сёліта добрых, але ёсць i абманкі. Мількі Брасл. Параўн. атраўленік. АБМАРАЦЬ зак. Запэцкаць. Дзе ты так абмараў рубаху? ГІразарокі Глыб. АБМАРОЗ м. Іней. На зямлі сёння ўжэ абмароз. Ляды Дубр. АБМАШКА ж. Промах, памылка, недагляд у чым-н. Абмашкаў цябе выйшла. Барсукі Дубр. АБМЁШКА ж. 1. Вотруб'е. Абмёшка скаціне ўжэ закончычася. Капыльшчына Міёр. Многа было абмёшкі, маці карміла ёй свінней. Папшулі Міёр. Прынесі шчэ абмёшкі. Зябкі, Юркава Глыб. Абмёшку добра парсючок есць. Ветрына Пол. 2. Сорт мукі, які ідзе на корм жывёле. Намалоў абмёшкі мех, будзіць надоўга свінням абмешваць. Сакольнікі Віц., Mocap Глыб., Станіславова Дубр., Зябліны Шарк. АБМОЛАК м., толькі адз., зб. Дробная салома пасля малацьбы. Абмолак пасцялщъ карове трэба. Шарагі Міёр., Залясінкі Шарк. АБМЬІЛАК м. Змылак. Мыла ў нас няма, вазьмі абмылак. Лісуны Арш. Абмылак ляжыцъ на лаўцы, вазьмі i памый рукі. Ваяводкі Віц., Суднікі, Якаўлевічы Арш., Урбаны Брасл., Сар'я В.-Дзв., Мяжа, Сяло Гар., Новы Пагост Міёр., Машканы Сен. АБМЫЛЩЦА зак. Памыліцца. Ой, як я абмылілася! Старое Сяло Віц. АБМЫЛКА ж. Памыжа. Такую абмылку дапусціў, не магу прасціць сабе. Цімошкава Міёр. АБМЬІЛКІ толькі мн. Мыльная вада. У абмылках памый атнімку. Сакольнікі Віц. Пасля мыцця бялья астаюцца абмылкі Варашылы Сен., Каханавічы В.-Дзв., Двухполле Гар., Матырына Леп., Клясціцы Рас., Алексінічы Сен., Лескавічы Шум. АБМЯЛКІ толькі мн. Адходы пры апрацоўцы льну церніцай; атрэп'е. Знясі на чардак абмялкі. Грышына Рас. Параўн. атропкі, атрэпы. АБНАДЗІЦЦА зак. Панадзіцда. Вось абнадзіўся хадзіць сюды, што i мятлой ня выгнаць. Савенічы Сен. АБНАЧАВАЦЬ зак. Заначаваць. Застаньцеся абначаеаць, боўжо цёмна на дворы. Вярцінскія Паст. Я абначавала ў суседкі. Чорнае Паст., Празарокі Г лыб. АБШЗЩДА зак. Знізіцца, апусціцца. Неба абнізтася — можа, дождж пойдзе. Ляхаўшчына Паст, АБНІШЧАІДЬ зак. Змарнець, схуднець. Ня есць нічога маладзіца, абнішчала, нешта нездорова. ПлісаГлыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атрбпкі, атрэпе, вотрубе, саря
12 👁
 ◀  / 305  ▶