ЛАГВО н. Логава. Там мы і наткнуліся на воўчае лагво. Абруб Глыб. Свіння сабе робіць лагво з саломы. Янушова Докш., Зубава Арш., Бор Леп.
ЛАГОЖЫ, ЛАГОШЫ толькі мн. Розвальні; сані-развалкі. Поўныя лагожы дроў прывёз. Агурні Глыб. Лагошы – гэта для перавозкі сена ў нас. Гарэлькі Дубр.
ЛАГУН м. Бітон. Сёння цэлы лагун малака ў калгас здала. Коравічы Чаш. У баню занясі лагун вады. Кашчына Чаш.
ЛАДКА гл. ЛАТКА
ЛАДКІ, ЛАДУШЫ мн., кулін. Аладкі. Шайморы раней елі – гэта ладкі такія. Задуброўе Віц. Напікла ладак, са смятанай есць будзім. Бігосава В.-Дзв. Ладкі вельмі смачныя з варэннем. Ветрына Пол., Гарэлькі Дубр., Загарадна, Смародзіна, Уна Лёзн., Мілашова Міёр. Каторы раз мае ладушы згарэлі. Смаляны Арш. Ладушы мае сёння смачныя. Полымя Сен. Добрыя ладушы на кіслым малацэ. Слабада Уш.
ЛАДНА, ЛАДНАГА, ЛАДНЕ прысл. 1. Дружна, зладжана. Хай дзеці нашы жывуць ладна. Валькі Віц. Лягушкі так ладна скачуць. Мілашова Міёр. 2. Многа. Ты ўжо ладна дроў накалоў. Новае Сяло Сен. Ладнага было гасцей. Сена ў пуні яшчэ ладнага. Скрыдлева Віц. Параўн. лубам. 3. Доўга. Ды ўжо ладнага жджом, а яго ўсё німа. Глінішча, Пустаселле Докш. Да я ж ладне ў лесе была. Вярцінскія Паст. 4. Прыгожа. Дачка ў яе ладне спявае. Слабада Паст.
ЛАДНЕЙ прым., выш. Прыгажэйшы. Гэты ручнік ладней за першага. Губіна Леп. Гэтая, мусі, ладней за сястру. Целякі Паст. Параўн. ляпшэйшы.
ЛАДНЕЙ прысл., выш. Прыгажэй. Можна й ладней прыбрацца. Князі Віц. Раней неяк ладней будаваліся. Целякі Паст.
ЛАДНЕЦЬ незак. Падрастаць, станавіцца дарослым. У сястры вун дочкі ладнеюць, скора нявесты будуць. Выхадцы Лёзн.
ЛАДНЫ прым. 1. Сыты, укормлены, падрослы. Падсвінак ужо ладны, можна рэзаць на мяса. Баруны Брасл. А як бычок ладны, так і глядзець прыятна. Матырына Уш., Сар'я В.-Дзв., Задуброўе Віц., Станіслава Дубр., Сахоненкі Шум. 2. Вялікі. Ладны кусок адхваціла. Смалоўка Гар. Ладны кусок сала пазычыла. Кушталі Шарк. 3. Амаль дарослы. Ладны хлопец ужо вырас, скора ў школу ўжо пойдзіць. Тур'ева Сен. Дзяўчына ладная – і вады прынясець, і ў хаці прыбярэць. Акцябрскі Чаш., Двухполле Гар., Мікіціха Шум. 4. Прыгожы. А вы дзеўкі ладныя, мальцаў у вас многа, нябось. Стар. Арш. У Міхаліны дзве дачкі – ладныя дзяўчынкі. Бортнікі Глыб. 5. Спраўны, добра абсталяваны.
79 👁