Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
КУСУЧЫгл. КУСАТЬ! КУТАЦЬ незак. Цёпла апранаць, ухутваць. Кутай дзіцёнка як трэба: холадна. Забор'е Глыб. Кутай добра, каб цёпла была. Сабалі Чаш. КУТУЛЫ, КУПЮРЫ толькі мн., кулін. Клёцкі з мясам. Заўтра кутулы зробім. Старое Лядна Леп. Во, эта куцюрыі Навар - аж з кацілка выцікаіць. Губіца Шум. Параўн. камьі КУФАЙКА, КУФАЙЧЫНА, КУХАЙКА, КУХВАЙКА ж. Цёплае верхняе кароткае адзенне, ватоўка. Я сёння новую куфайку надзеў, чым ні жаніх? Дубінды Арш. Адзівай куфайку, а то холадна на вуліцы. Асташэва Лёзн. У куфайцы цёпла. Гаршчэўшчына Тал., Тупічына Шарк. Толькі голая печка была, куфайчына якая ды курщю. Машчоны Сен. Кухайку мой хазяін на рабоце забыу. Канаты Тар. У сю зіму каля дому ў кухвайкі прахадзіла. Барсукі Дубр. На вуліцы холадна стала, адзівай кухвайку. Якубаўшчына Лёзн. Параўн. КУХЛІК м. Кубак, конаўка. Кухлік на дваре забылася. Канаты Тар. Прынясі мне вады кухлік. Ляхавічы Леп. Параўн. кварта, кватэрка, корчык, кубар, кубарка ў 2 знач. КУЦПС м. Нізкарослы чалавек. Якей-то куцік к ей бегащъ, не знаю, ці зладзіцца дзела, цг не. Выхадцы Лёзн. Параўн. кажан у 2 знач., карак. КУЦЬ незак. Каваць, ударамі молата надаваць якую-н. форму распаленаму металу. Раней куцъ пачыналі яшчэ як цёмна было. Ушачы. КУЦЮК м., кулін. Трыбух, начынены мясам свіны страўнік. Куцюк увечары з дачкою рабілі. Псуя Глыб. Параўн. каубух у 2 знач., кіндзюк, кіндзюх, клундзюк, кулундзюк, клындзюк, курдзюк у 2 знач.. КУЦЮРЫ гл. КУТУЛЫ КУША ж. Прылада для збору пчалінага рою, зробленая з кары дуба. Добрая куша атрымалася. Опса Брасл. КХЕРКАЦЬ гл. КАРХАЦЬ КШЧОНЫ гл. КРЫШЧОНЫ КШЧЭННЕ гл. КСЦІНЫ КЬІЗЛЯ ж. Каза. Вунъ кызля за табой як бяжъщь, січас, глядзі, забадаіць. Гразіна Арш. КЫРНУЦЬ незак., груб. Памерці. Калі ў такі мороз не пратапіць печ, дыкможна i кырнуць. Чарневічы Глыб. КЫРХАЦЬ, КЭРХАЦЬ, КЯРХЁКАЦЬ гл. КАРХАЦЬ КЯТУРКА гл. КВЯТУРКА КЯЎКАЦЬ гл. КАЎКАЦЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборе, каубўх, кусўчыгл, кўтаць
4 👁
 ◀  / 305  ▶