КУНДЗЁХАЦЬ незак., экспр. Ісці, дабірацца пехам. Дадому нам кундзёхаць яшчэ доўга. Зазерыда Чаш. КУПАЛАЎКА, КУПАЛЕНЬКА, КУПАШНКА, КУПАЖА ж., абрад. Свята Купалле. На Купалаўку ў ноч, бывала, купаюцца, бо вадзіца лячэбная - ад усяго лечыць. Мікіціха Шум. Як Купаленъка прыходзіла, дык дзеўкі вянкі плялі. Іванск Чаш. На Купалінку маладзёжы ў нас многа збіраецца. Канаты Гар. Ішла Купалка сялом-сялом, Гомель Пол. На Куполку мы ўсегда к вадзе ідзём. Старое Сяло Уш. КУПАЛЩЬ незак., абрад. Святкаваць Купалле. Раней купалілі не так, як гртер. Іванск Чаш. КУПАЖА гл. КУПАЛАЎКА КУПАЛЬНЯ ж., бат. Расліна малачай. Пад самой хатай расцець купальня. Боркавічы В.-Дзв. КУПАЎЁ н. Іржышча, зжатае поле. На купаўё кароў пагналі. Лужкі Шарк. КУПЕЛЩДА незак. Купацца ў пяску. Курачкі купёлюцца пад окном. Мурагі Рас. КУПІЦЦА незак. Тлець, дагараць. Дровы яшчэ купяцца ў печы. Іванаўка Гар. КУПЛІНКА ж., адзінк. Крупінка. Асталася куплінка цукару. Алынанка Чаш. КУПЛЯНЫ дзеепрым. Куплены. Купляная смятана не такая, як свая. Гута Паст. КУПТУР гл. КАПТУР КУР м. Дым. 3 трубы валіў кур столбом. Абольцы Тал. ў КУР АБА, КУРАПА ж., заал. Чорна-шэрая земляная жаба. Кураба - гэта жаба такая, рапуха, у яе празрыстая кожа. Дзёрнавічы В.-Дзв. Курта з-пад печы вылізла, аж спужалася. Загуззе Гар. У нашим балоце столькі курап, ай-ё. Варанькі Шум. КУРАВОДЗІХА ж. Кураводка. Мая кураводкаўжэ ўвосень несціся начала. Камень Леп. Параўн. квакуха, квочка, кво'шка ў 1 знач., клуша, клушка ў 1 знач. КУРАНЁНАК, КУРЧОНАК, КУРЧЫК, КУРЫНЕЦ лі., часцей мн. КУРЧАНЯТБІ, КУРЧАТЫ. м. Кураня, кураняты. / куды во падзеўся куранёнак? Суша Леп. Учора аднаго куранёнка не стала. Свяча Беш. Адзін курчднак такій інцірэсный. Даўгінава, Новы Пагост Міёр. Кабыла курчыка задавіла. Пушкі Лёзн. Сёлета восем курынцоў вывелася. Дабравольск Тал. Курчанят у хлеў пазаганяў. Зайцава Арш. Курица ўжо курчат некуды звяла. Укля Брасл. I дзе курчаняты падзеліся? Кублічы Уш. Курчаты ўжо паселі. Косарава Глыб. Выпусці курчат. Даўгінава Міёр. На дварэ сядзі i курчат глядзі. Круткі Паст
Дадатковыя словы
каптўр, квошка, куптўр, кўрчык, кўрчыка
6 👁