Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
КУЛАМЕСА ж. Сумесь, мешаніна чаго-н. Куламеса каля хаты з гразі i снегу. Чэрцы Леп. КУЛАМЕСІЦЦА незак. Штурхацца, знаходзіцца ў цеенаце, таўкатні. Куламесяцца на танцах адзін каля аднаго. Лазы Тал. КУЛАМЕСІЦЬ незак. Мяшаць, мясіць, размешваць. Грязь куламёсюцъ на дваре - во што ребяты дзелаюць. Выхадцы Лёзн. КУЛАЧОК м., перан. Невялікі чыгунок. Сёння суп варіла ў кулачку -усёраўноўсё не з 'ядаецца. Асінторф Дубр. КУЛДОБА ж. Калдобіна, яма на дарозе. Вясной такія кулдобы на дарозе стаяць. ІванаўкаГар. КУЛДУЯЧЫЦЬ, КУЛДЫЯЧЫЦЬ, КУЛДЫХАЦЬ, КУЛДЫЧЫЦЬ незак., экспр. Гаварыць неразборліва (часцей пра дзяцей). Ужэ нешта кулдуячыць - скора, верна, загаворіць. Сакольнікі Віц. Hi пайму, дзетка, mmo ён там кулдуячыць. Канашы Гар. Гавары харашо, а то кулдыячыш, што нічога не паняць. Задуброўе Віц. Як пачнець кулдыячыць, аж захлёбываецца, усё зразу хочыць расказаць. Выхадцы Лёзн. Чаго кулдыхаіш, скажыўсё нормальна. Косарава Глыб. Што ты там кулдычыш сабе пад нос? Мазалава Віц. КУЛДЫХНУЦЦА зак. Упасці, зваліцца. Воз павярнуўся, i я кулдыхнуўся ўніз. Задуброўе Віц. КУЛДЫЧЬІЦЬ, КУЛДЬІЯЧЬІЦЬ гл. КУЛДУЯЧЫЦЬ КУЛЁК' м. Мужчынскае кароткае верхняе адзенне, пінжак. Здзень кулёк, цёпла. Самуйлы Брасл. Вазьмі ў кульку папіросы, дай сюды. Язна Міёр. КУЛЁК2 м. Рыбалоўная снасць, прыстасаванне для лоўлі ракаў. На рыбалку возьмем два кулькі. Апанаскавічы Уш. КУЛЕМ прысл. Хутка, імкліва, мігам. Кулем скаціўся з гарышча. Запруддзе Глыб. Параўн. кумеллю. КУЛЁМА жэкспр. Непаваротлівая дзяўчына ці жанчына, Іна дык як кулёма - валюх, валюх. Пакуль праполіць адну баразну, дык другая тры ўжо прагоніць. Слабодка Гар. Дзе яна, такая кулёма, хозяйства быстра ўправіць. Азёркі Гар. Параўн. квашня у 3 знач., клуша, клушка у 2 знач., клъгмза, КУЛЕШ м. 1. Ежа, прыгатаваная з мукі для свіней. Забылася з печкі кулеш свінням дастаць. Рускі Шум. 2. кулін. Куліч, выпечка з мукі. Кулешы я печ пяку: салодкія, укусныя палучаюцца. Баршчоўка Віц. КУЛІДА, КУЛІДКА ж. Бохан хлеба. Як кулгда пачарсцвее, я яе скаціне даю. Матырына Уш. Гэта кулідка з нового ўражая. Крынкі Лёзн. Kyni ты мне кулідку хлеба. Шалыгі Віц. КУЛІЖАНКА ж. Сяброўка. А мы з ёй некалі куліжанкамі былі. Папшычы Глыб. Захадзіла твоя куліжанка, а ты ўжо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кулачкў, кулдыхнўўся, кўлем
8 👁
 ◀  / 305  ▶