Старонка 265
◀ / 305 ▶
КРУПЫ мн., кулін. Крупяны малочны суп. На абед крупы будуць, даўно не елі. Папшулі Міёр. КРУПЯНКА ж., кулін. Каша, запраўленая малодзівам. Помню, як раней мама крупянку кожны год гатавала. Чарневічы Глыб. КРУСОДНЯ гл. КРАСАДНЯ КРУСОННЕ гл. КАРУСОННЕ КРУТАДУХ м., асудж. Хітры, скрытны чалавек. Гэты крутадух усё роўна выкруціцца. Макаравічы Докш. КРУТНЯ ж. Ашуканства. Адна крутня кругом, а не жызнь, кожны глядзіць, каб толькі сабе ўхапіць. Горкі Леп. КРУТЫ прым. Хуткі, рухавы, увішны. Яму ніхто семдзісят ні дасць – такі ён круты. Залессе В.-Дзв. Бабка мая яшчэ крутая. Дрыгучы Міёр. Што да работы, дык яна крутая. Пашкі Шарк. КРУХА, КРУХАНІНА ж., бат. Крушына. У нас круху рэдка найдзеш. Сураж Віц., Рацькава Уш. Прыселі пад крухáнінай. Нярэйша Сен. КРУХАЦЬ незак. Рохкаць, утвараць адрывістыя гукі (пра свінню). Парасёнак ляжыць і крухаіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. КРУЦЕЛКА ж. 1. Дзвярная зашчапка, зробленая з вяроўкі ці пояса. Бывала, запрэць хату і круцёлкай закруціць, каб дзверы не адчыняліся. Вялікае Сяло В.-Дзв. 2. перан., зневаж. Дзяўчына ці жанчына лёгкіх паводзін. І па кім ты такая круцёлка ўдалася? Пішчалава Арш. Такей круцёлкі ў нас у сям'і не было. Камары Віц. Бегаіш ты, як круцёлка, кала мальцоў етых. Канашы Гар. КРУЦЕНЬ м. Хітрун, махляр, ашуканец. От ужо круцень, паіскаць такога! Рудня Пол. КРУЦЯШЧАЯ прым. Якая вызначаецца лёгкасцю паводзін. Змоладу, кажуць, дачка ў іё круцяшчая была. Ноўка Гар. КРУЧ ж. Вір. Там гіблае месца, страшная круч, ні адзін чалавек не прыплыў назад. Астроўна Беш. КРУЧАНЬ м. Выкарчаваны пень. Кручанёў за дарогай – цьма. Вялікая Пярэспа Сен. Параўн. кружань. КРУЧОНІКІ мн., кулін. Фігурнае пячэнне. Кручонікаў дзве міскі спікла, хай ціперь цігаюць. Кулакова Віц. КРУШНЯ ж. Куча камянёў. На мяжы цэлую крушню наклалі, ні было як бульбу ганяць. Сарокі Глыб. КРЫВІНДЗЯ, КРЫВУЛЯ аг. Кульгавы чалавек. Ён будзіць крывіндзя. Шарагі Міёр. Крывуляй ён стаў пасля ранення. Пераходцы Леп. Параўн. кавяла ў 3 знач., клыбун. КРЫДЛЫ гл. КРЫЛЛЯ КРЫЖАВАНКА, КРЫЖОЎКА, КРУЖЫВАНКА ж. Скрыжаванне дарог. Машыну тую на крыжаванцы была сустрэўшы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 305 ▶