Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
КРОШНІ толькі мн. Насілы, прыстасаванне для пераноекі сена, саломы i інш. Бярі крогмні ды пашлі. Дзяйкі Віц. Нада ў крошнях прынесці соломы на падсцілку карове. Котава Віц. Карову здалі, дык крошні ўжэ ні нада. Махалава Гар. Бяры крошні ды йдзі за мной за хату, дзе сена. Машчоны Сен. КРОШЫВА н., кулін. Салата з пакрышанай гародніны. Давайце здзелаю вам крошыва з смітанай к бульбі. Азёркі Гар. КРУГ, памянш. КРУЖОК м. Самаробны палавік круглай формы. Круг на кухню положила. Дзёрнавічы В.-Дзв. Кала дзвярей ляжыць круг, вязаны кручком. Якубаўшчына Лёзн. Раней i круг магла звізаць. Заазер'е Тал. Звязала тамбуркам кружок за два вечары, пад ногі на пол кіну. Асвея В.-Дзв. КРУГА прысл. Вакол; навокал. Можно было напрамкі, а яны круга пашлі. Баброва Леп. У нас тут лясы круга. Суша Леп. КРУГЛЩА ж. Капа, невялікі круглы стажок сена. Сена калі к вечару не звязём, дык у кругліцы зложым. Слабада Глыб. Параўн. капяк, капячок, копа, капёшка, капёшка, капяшка. КРУГЛЯК1 м., бат. Асака. 3 кругляку чуцъ вылезлі на чыстае места. Латыгаль Сен. КРУГЛЯК2 м., кулін. Мучны выраб круглай формы. Зараз цвета рашчынім i круглякоў напячом. Алексінічы Сен. КРУЖАВЬІ толькі мн. Карункі. Дзяўчатамі калі былі, так вечарам не сядзелі, кружавы вязалі, падузорнікі тожа, бяз дзела не былі. Ульянавічы Сен. Параўн. кубасы. КРУЖАНЬ м. Пень. Замест лесу адны кружані былі. Стрынадкі Глыб. Параўн. кручань. КРУЖОК гл. КРУГ КРУЖЫВАНКА гл. КРЫЖАВАНКА КРУЖЭЎКА ж. Грампласцінка. Раней пад кружэўкі танцавалі, а щпер во касеты ў кожнага. Зубава Арш. КРУК м., с.-г. Самаробная прылада для праполкі бульбы ў выглядзе вілаў з загнутымі ўверх канцамі. Бульба так заросла, што толькі крук паможыць. Надазер'е Глыб. КРУПАЎКА ж., кулін. Крывяная дамашняя каўбаса з крупамі. A крупаўка нічога сабе ўдалася. Старое Лядна Леп. Параўн. краваўка. КРУПКА ж., часцей КРУПКІ мн. 1. Град; снег з дажджом. Сёння такая крупка, што ўсе гуркі паб'е. Зуі Лёзн. Крупкі ўвесь твар сасцёбалі. Макаравічы Докш. 2. Вочкі на клубнях бульбы. Добра бульбу пачысцілі, усе крупкі зрэзалі. Мілашкі Брасл. КРУПНЯК ж, КРУПНЯЦША ж., зб. Буйныя ягады. Ягадка к ягадке, адзін крупняк. Дразды Беш. Такая крупняціна, што жалка есці ягады. Сіўцы Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере, крўпкі, крўчань, надазере, пабе
5 👁
 ◀  / 305  ▶