Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
KPACKI толькі мн. Касметыка, касметычныя сродкі. Цяпер у маладзёжы, у дзевак якіх хочаш красак- намажуцца i пайшлі. Папшулі Міёр. КРАСНАГАЛОВІК м., бат. Падасінавік. У нас ёсць усякія грыбы: i баравікі, i суравежкі, i абабкі, i краснагаловікі. Гаране Пол. У наших лясах рэдка калі знойдзеш краснагаловіка. Белая Ліпа Сен. Параўн. красавец, красначык, краснюк, красняк, красяк. КРАСНАКРЫЛКА ж., заал. Чырванапёрка, прэснаводная рыба сямейства карпавых. Рыба ўсякая ў нас водзіцца, краснакрылкі многа. Белая Ліпа Сен. Параўн. красаўка, краснюха. КРАСНАЛЮДКІ мн., міф. Гномы. Бабка расказвала npa красналюдкаў, яны жывуць у лесе, у нары. У іх розавы нос, балъшыя вушы i красная шапка. Квачы Глыб. КРАСНАЧЫК, КРАСНЮК, КРАСНЯК, КРАСЯК м., бат. ПадасІнавік. Красначыкі паявіліся. Кульгаі Глыб. Большы заўсё люблю краснюкі. Плісы Беш. Шапкі красныя, таго i краснякі. Асташэва Лёзн. Красякі растуць за хатай, дзе асінка малодзінькая. Асташэва Лёзн. Параўн. красавец, краснагаловік. КРАСНЮХА ж., заал. Рыба чырванапёрка. У трысніку добра клююць краснюхі. Дунілавічы Паст. Параўн. красаўка, краснакрътка. КРАСНЯК гл. КРАСНАЧЫК КРАСОУШК м. Месяц красавік. У красоўніку работы прыбавіцца. Пліса Глыб. Вось i красоўнік прыйшоў, зіма адступіла. Празарокі Глыб. КРАСУЛЯ ж. Прыгажуня, прыгожа апранутая жанчына. Яна ў нас ходзіць як красуля. Замошша Брасл. КРАСЯК гл. КРАСНАЧЫК КРАТАВША ж., зб. Кратавінне, зямля, паднятая кратамі. Уся сцежка была ў кратавіне. Рог Уш. КРАЎНЯЧКА ж. Сваячка. Яна нам краўнячкай прыходзіцца. Вялікае Сяло Сен. КРАХАЦЬ незак. Квакаць. Жабы крахаюць, не даюць спаць. Косарава Глыб. КРАХМАЛОЎКА, памянш.-ласк, КРАХМАЛОВАЧКА ж., кулін. Зацірка; страва з крухмалу. Сёння i я крахмаловачку варыла. Надазер'е Глыб. Крахмалоўка згатавалася, пара есці. Бораўна Леп. КРАШАНЫ у знач. прым.} кулін. Запраўлены тлушчам (пра страву). Крашаная каша смачнейшая. Іванаўка Гap. КРАШЭСЦЬ, КРАШЭСЬ, КУРАШЭСЦБ ж.9 КУРАШЭСЦЕ н. Курасадня, седала. Ганг курей на крашэсць. Вярэчча Гар. Згані курэй з крашэсці. Пушкі Лёзн. Курэй маладых на крашэсь не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

красўля, надазере
4 👁
 ◀  / 305  ▶