Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
КОБАЦЦА незакэкспр. Корпацца, марудна рабіць што-н. Hy, будзе табе ўжэ кобацца, людзі ўсе на полі ўжэ. Камень Леп. Параўн. калупацца, калыпацца, кешкацца, кныпціцца. КОБЛІКж, заал. Пячкур, невялікая рачная рыба сямейства карпавых. Коблік у светлых месцах вадзіцца любіць. Заборцы Докш. KOBAPAT м. Вароты, брама. Прайшоў проз коварат i стаў на двары. Кашчына Чаш. КОДЛА1 ж. Кампанія, трупа знаёмых ці блізкіх людзей, Усёй кодлай у хату завалілі, ногі нават не абмёўшы. Нямойта Сен. Наканец-та ўся кодла сабрапася. Мельніца Шарк. Параўн. кагал у 1 знач., кунда. // Дрэнная кампанія. Гэта не дзеці, а нейкая кодла бандзіцкая. Бігосава В.-Дзв. Сын яе з гэтай кодлай звязаўся. ІванскЧаш. КОДЛА2 ж. Бочка, драўляная пасудзіна для засолкі гародніны. Гуркоў шмат, прійдзецца ў кодле ставіць. Кузняцова Віц. Параўн. кадуба. КОЗА гл. КАЗА' КОЗАН гл. КАЗАН КОИ-Н1ЯК прысл. Як-небудзь. Кой-ніяк справіліся з emaŭ кабылай. Доўжа Віц. КОЛЕНЦЬІ гл. КАЛЕНИЕ КОЛІКАМ прысл. Нерухома, застаючыся на адным месцы, не падымаючыся. Як прыехаў, так i ляжыць колікам, ні за што не бярэцца. Смаляны Арш. КОЛКА ж. Колікі, рэзкі востры боль. Колка ў бакі стала кстоцъ - во што значыць старасцъ. Мікалаёва Міёр. КОЛЬКА займ. Колькі. Колька разоў пытацъ будзеш? Смалоўка Сен. КОЛЬЧЫКІ мн. Завушніцы. У горад ездзілі з мамай, купілі кольчыкі залатыя. Свірдуны Паст. КОМЖАЧКА ж. Верхняе адзенне для хлопчыкаў у час богаслужэння у касцёле. Пекна было на хлопчыкаў глядзець, апранутыху белыя комжачкі. Папшычы Глыб. КОМШЬЩЬ незак. Есці (многа, прагна). Хваціць табе ўжэ комшыцъ, уставай ды пашлі. Хайсы Віц. КОМЫ гл. КАМЯК1 КОНВА ж. Бітон. Пасля дажджу вады поўная конва. Івесь Глыб. Параўн. кана, канка, канна ў 1 знач. КОНПС м. Козлы, падстаўка для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж. Конік новы буду дзелацъ, а то дровы папіліць нільзя. Мікалаева Шум. Параўн. козёл \ казльіу казлюкг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кадўба
1 👁
 ◀  / 305  ▶