Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
прапалю. Канашы Гар. У гэтым годзе клубнік добры быў. Пагішулі Міёр. КЛУДКА ж. Клямка. Закрый дзверы на клудку. Укля Брасл. КЛУМАК м. Клунак, хатуль. Уперад сумак не вялое я, дык завяжыш у клумак i за плечы. Лазы Тал. КЛУНДЗЮК гл. КШДЗЮК КЛУНУЦЬ зак. Падміргнуць. Клунеш мне тады, але глядзі, каб ні ўбачыў ніхто. Мікіціха Шум. КЛУНЯ ж. Пуня, адрына, пабудова для захоўвання сена. Схадзі за віламі ў клуню. Быцава Беш. Схадзіў бы сам у клуню ды паглядзеў, як i што там. Гілі Чаш. КЛУША, КЛУШКА ж., заал. 1. Квактуха, курыца, якая выседжвае або водзіць куранят. Учора маці клушу пасадзіла на яйкі. Мнюта Глыб. Клушку пад карыта пасаджу. Камаі Паст. У сінавалі ў мяне ўжо дзве клушкі сядзіць. Новая Зара Чаш. Параун. квакуха, квочка, квошка ў 1 знач., кураводзіха. 2. перан., экспр. Непаваротлівая жанчына ді дзяўчына. 3 такой клушай разві ягад назбіраеш. Кулакова Віц. Стаіш, як клуша, кручэй паварочвайся. Запруддзе Глыб. J як з такой клушай жыве ён? Новая Зара Чаш. Параун. квашня ў 3 знач., клымза, кулёма. КЛЫБАТЫ прым. Кульгавы (пра чалавека). Што ты хочаш, ён клыбаты чалавек. Круткі Паст. КЛЫБУН м., іран. Кульгавы чалавек. Мой клыбун зноў недзе соўгаецца. Сабалі Чаш. Параўн. кавяла 2 ў 3 знач., крывіндзя, крывуля. КЛЫЖНЯ ж. Нага вялікага памеру. Малая твоя такія клыжні маіць. Іванькі Міёр. КЛЫК м. Зубец у граблях. Ад тваёй працы ў граблях адзін клык застаўся. Крыўкі Шарк. Сена не ўмееш грабіць, вечна клыкі ў граблях паціраеш. Шарагі Міёр. КЛЬІМЗА аг., груб. Непаваротлівая, павольная ў рухах жанчына. Пакуль тая клымза дойдзе, дык я ўспею справіцца. Замочак Чаш. Параўн. квашня ў 3 знач., клуша, клушка ў 2 знач., кулёма. КЛЬШДЗЮК гл. КШДЗЮК КЛЫЧЫЦЬ незак. 1. Забаўляць (пра дзщя). Работа стаіць, німа калі цібе клычыць. Ноўка Гар. 2. Камячыць, ціскаць. Перастанъ клычыць кацёнка. Канева Сен. Хопіць таго малога ката клычыць. Гілі Чаш. Параўн. коцаць. КЛЭБА прысл. Добра, цудоўна. Нуяк палучыласъ, клэба? А ты гаварыў! Антонаўка Арш. КЛЮКА, КЛЮКА ж. Кій, палка. На пасту клюку вазьмі, усё ж каровы будуць баяцца. Мельніца Шарк. Як дач клюкой па спіне, калі не сціхнеш. Забор'е Глыб. Параўн. кавінька
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборе, квбшка, клўшка, крывўля
3 👁
 ◀  / 305  ▶