Беш. 3 кісляціны канпот добра закатываць. Ткачы Гар. На той яблыні кісляціна адна. Шарагі Міёр. Зноў аднаго тсляцщ нарвалі. Рамашкава Тал. 2. Кіслае малако, сыракваша. Нада банку з малаком на кісляк паставіць. Бачэйкава Беш. 3 кісляку тварог зробім. Свірдуны Паст. Не хочаш свежага малака - выпі кіслі. Мельніца Шарк. 3. Закваска. Галоўнае, каб кісля ў дзяжы не звялася. Урбаны Брасл. 4. перанэкспр. Грузны чалавек. Віцька такім кісляком стаў, a бьіў жа відны мсшіц. Сокарава Беш. КІСЛІНА ж., толькі адз. Воцат. Кіслінай нада мурашак паліеаць. Булахі Глыб. К1СЛЩА ж., зб., бат. 1. Шчаўе. Набяру кісліцы, што зварым, а што закатаем на зіму. Бігосава В.-Дзв. Адвячоркам у кісліцу сходзім. Вархі Гар. Hapei кісліцы на халаднік. Янкавічы Рас. З 'ясі кісліцы ў полі - i піць не хочацца. Ског Сен. 3 кісліцы суп будзе. Бубалі Шум. 2. Парэчкі. Кісліцаўжо паспела. Віркі Чаш. КІСЛУХА ж., кулін. Поліўка. Учора наеарыла кіслухі поўную каструлю. Ахрэмаўцы Брасл. КІСЛЮК, КІСЛЯ, КІСЛЯК, КІСЛЯЎКА, КІСЛЖЦНА, КІСЯЯЦЦЕ гл. КІСЛЕЦ КІСЦЕНЬ м.} бат. Гронка. Брат дастаў з кармана кісцень арэхаў. Асінаўка Сен. Параўн. казёл5. КІСЯЛЕЎКА ж. 1. Пасудзіна для прыгатавання кісялю. Недзе ж была ў нас кісялёўка - шукай. Луначарскае В.-Дзв. 2. Мёшалка, вялікая лыжка або палка з кручком на канцы, прызначаныя для перамешвання вадкіх страў. Січас як стукну кісялёўкай, раз слухацъ не хочыш. Смалоўка Гар. Вазьмі кісялёўку i памяшай поліўку. Сахнавічы Глыб. KITA, памяти. KITKA ж., с.-г. Сноп, вязанка. Нажнеш сноп бобу, i гэта кіта называецца. Дзёрнавічы В.-Дзв. Вылушчы хоць кіту бобу. Дрыгучы Міёр. Тры кіты змалацілі. Пралетарыя Уш. Кіткамі ўсё сена ў пуню панасілі. Сабалі Чаш. 2. Верх сцябліны. Ад ветру кіткі аўса дужа калыхаліся. Верхняе Глыб. К1ТАИКА ж\ Кітаянка. Хто кажа, што яна карэйка, a хто кітайка. Халамер'е Гар. К1ТКА гл. KITA КІЎБАСА гл. КАЛБАСША КІХА ж. Унутраная камера, гумавая абалонка шыны. Даў грошай унуку, каб сабе новую кіху ў горадзе з бацькам купіў. Сасноўка Глыб. Кіху заменім заутра. Празарокі Глыб. V дарозе задзяржалася, нада было памяняць кіху. Пліса Глыб. Кіха воздух спускав. Ветахмо Докш. I кіха ў качясо новая пастаўленая, а ехацъ не магу. Вісяты Міёр. КІХПСАЦЬ гл. КАРХАЦЬ
Дадатковыя словы
кіслякбм, халамере
3 👁