Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
КІЛІЦЬ незакэкспр. Надакучваць сваімі размовамі. Яна кіліпа бмяне да ночы, каб дачка не прыгала. Булахі Глыб. КІЛІШКА ж. Кілішак. Па адной кілішке вып'ем ды пойдзем. Дразды Беш. КІЛОМЕТР м. Кіламетр. Раныиы мы ў школу хадзілі за сем кілометраў. Смаляны Арш. Пяць кілометраў асталося. Баршчоўка Віц,, Ноўка Гар., Чарневічы Глыб., Кавалі Лёзн., Тур'ева Сен. КІЛУН м., заал. Кныр. Не заню, кідаць кілуна на зіму ці не. Камоскі Беш. Кілун у іх бальшэй вырас. Курына Віц. Заўтра свінню да кілуна павядзём. Гатаўшчына, Бараны Глыб. У іх кілуна закалолі сёння. Янкавічы Рас. Кілуна зарэзалі, засталася адна свінка. Акцябрскі Чаш. Параун. кірнос, кнорус, кнур. КІЛУНША гл. КІЛАШНА КІЛУНКА ж. Невялікі кошык. Кілунка для ягад ужо саўсім старая. Сянькова Шум. Параўн. кашала катанка, кошалъ, кошар, корфа, корхла, кубал. КІЛЯ ж. Кілаграм. Калі ж было такое, што дзве кілі сахару тысячу стояцъ? Шэпелева Глыб. Парсючка ўчора купілі, кіляў дзесяць будзе. Жакі Паст. КІМАРЫЦЬ незак. Спаць, драмаць. Кімарыла на лаўкі ў магазіні, хлеб ждаўшы. Канашы Гар. Сяджу, кімару троху. Камаі Паст. КШДЗЮК, КШДЗЮХ, ЮТУНДЗЮК, КЛЫНДЗЮК, КУЛУНДЗЮК, КУРДЗЮК, м. L Страўнік у жывёлы. Наеліся каровы - кіндзюк не пераварыцъ. Бачэйкава Беш. 2. кулін. Начынены мясам свіны страўнік. На свята кіндзюк будзе. Дубраўкі Пол. Кіндзюх рабілі ўсей сямейкай. Свяча Беш. Клундзюк рабілі: наложым мяса ў трыбушок небальшымі кускамі, i вісіць да лета. Лісна В.-Дзв. Набілі поўны клындзюк. Мікалаева В.-Дзв. Будзем кулундзюк вечарам рабіць. Паташня Міёр. А курдзюк у ежу добра ідзе. Алексінічы Сен. Параўн. каўбух у 2 знач., куцюк. КШШЧЫК м. 1. Кінамеханік. У клубіўжэ новый кіншчьік кіно ставіць. Канашы Гар. 2. Аматар глядзець кіно. Адарвіся ды йдзі паеш, кіншчык. Зарэчча Гар. КІНЖШІЦЦА зак. Дасягнуць шлюбнага ўзросту (пра дзяўчыну). Пасля войны матка мая якраз кінягінілась. Азёркі Гар. КІНЯГІНЯ ж. 1. Дзяўчына на выданні. Дачка твоя ўжэ кінягіня - калі бычо. Казловічы Гар. 2. Нявеста, нарачоная. I я глідзела, як кінягіню выкуплялі. Канашы Гар. КШЕЛЫ у знач. прым. Які кіпяціўся, кіпеў, Пі, вада тут кіпелая. Бігосава В.-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпем, кілбметраў, кірнбс, турева
4 👁
 ◀  / 305  ▶