Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
КАСЦЁЛЬНЫ прым. Святочны (пра вопратку, у якой звычайна ходзяць у касцёл). Сёння свята, нада плаще касцёлънае адзець. Сухавежа Міёр. КАСЦЁР м.} бат. Чорнае зерне ў коласе; зерне нізкага гатунку. У каласах касцёр відзела. Ског Сен. Дадуць табе касщра якога другога сорту. Стар Лёзн. КАСЦЯ ж. Коець. Паставіла варыць касцю для супа. Вялікае Сяло Сен. КАСЬБАВАЦЬ незак. Касіць. Хоць малы, a касьбуе лоўка. Шарагі Міёр. КАСЬБГГ гл. КАСУН1 КАСЯК м. Хустка. Каст на галаве навязаны. Лазічы Глыб. КАСЯРКА ж. Kaca. Касярку крэпка падбіў. Іванек Чаш. КАТАЛКА ж. Качалка, круглая палка для разгладжвання бялізны качанием. Каталкай зручней прасавацъ. Спрынды Брасл. Раней уцюгоў не было, прасавалі каталкай. Балаі Міёр. Недзе i ў нас у старой хаце каталка была. Ракаў Засценак Сен. КАТАНКА1 ж. Ватоўка. Паглядзі на маю катанку: тут латка на латке, ал i ж мне не хочыцца яе выкідываць. Г оркі Леп. Параўн. куфайка, куфсшчына, кухайка, кухвайка. КАТАНКА2 ж. Лаянка. Ну, прыдзі ты толькі дамоў, я табе такую катанку выдам. Мікалаёва Міёр. KATAHKI, KATAHKI мн. Валёнкі. Катанкі ў краму завезлі. Псуя Глыб. Зіма холодная была, людзі ў катанках хадзілі. Косарава Глыб. Зімой у катанках самый раз. Езярышча Г ар. КАТАРОУКА ж. Катар, прастуднае захворванне. Шчым не хварэла, калі толькі якая катароўка. Буцавічы Паст. KATKI мн., бат. Коцікі, суквецці з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін. Катю на вярбе паявілісь. Крынкі Лёзн. КАТЛАВУХА ж. Самагон, выгнаны ў катле на вогнішчы. У сю ноч катлавуху гналі. Арцёмава Лёзн. Параўн. кустбука. КАТЛЯК, КАТУЛЬ, КАЦЮК, КАЧУР м.у КАЦЮЛКА, КАЧУЛКА, КАЧУРКА ж. Калода, цурбан; кароткае бервяно. Нада на днях катлякі ў драўнік перанесці. Дольдзева Сен. Катлякоў большая гара ляжыць. Ульянавічы Сен. Катулёў дзесяць з лесу прівёз. Вярэчча Г ар. За лета кацюкоў на зіму сабе навазілі. Кавалі Лёзн. Вазьміце два качуры на двары i здзелайце лаўку. Дроздава Тал. Парэзалі дровы на качуры. Косарава Глыб. Кацюлкі над паветку нада ўбіраць. Гута Паст. Качулкі пакалоцъ трэба да зімы. Славені Тал. Качуркі такія тоўстыя. Ухлё Чаш. КАТЛЯРОК м. Чыгунок. Катлярок пастаўлю ў печ, а сама пабягу кароўку даіць. Мікіціха Шум
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

касўн, кустбўка
2 👁
 ◀  / 305  ▶