КАРОБАЧКА ж. Від танца, які выконвапі па парах. Шлі парамі, спачатку спіной, a тады ліцом — так i танцавалі каробачку. Езярышча Гap. КАРОВЯЧЫ прым. Каровін, уласцівы карове. За хатай каровячая пуня, Кашчына Чаш. Пайду каровячую стойню пачышчу. Вішанькі Чаш. КАРОЛЬ м., кулін. Сцегнавая косць, на якой трымаецца мяса на кумпяку, рулька. 3 каралём зварылі капусту ў печы. Дварэц Чаш. КАРОСШВЫ прым. Брудны, запэцканы. Выкінь ты, як прібіраць будзіш, етыт палавік карослівы ў сені, тады памыім. Канашы Гар. Параўн. карэлы. КАРОСЛІК м., асудж. Неахайны, у бруднай вопратцы чалавек. Не хочу, каб карослік i ў хату захадзіў. Вярэчча Гар. Параўн. караўка ў 2 знач., карэлік, каруза, карузлік, карызлік. КАРОМІСЛА, КАРЭМІСЛА, КАРЭМЫСЛА KAPOMIСЛЫ мн. Каромысел. Каб ваду лягчэй нясці, каромісла бяру. Снегі Міёр. Карэмісла суседка дала. Чарневічы Глыб. Бяры карэмысла i бягі ў калодзец за вадой. Дразды Беш. За вадой хаджу з еёдрамі i каромісламі. Царкавішча Уш. КАРОСТА аг., перан., груб. Назола, дакучлівы чалавек. Во кароста малая, усё ныіць i ныіць. Ноўка Гар. КАРПАТЫ прым. Васпаваты, рабы (пра твар). A ліцо ўсё страшнае, карпатае, з маладых гадоў так i асталась. Іванаўка Гар. КАРТА ж. Павестка, пісьмовае афіцыйнае паведамленне з выклікам куды-небудзь. Прынеслі карту ў армію йсці. Буднікі Беш. КАРТАВЁНЬ jw., КАРТАВЁШКА аг. Картавы чалавек. Дзеда майго картавень звалі: словы не ўсе выгаварываў чыста. Сабалі Чаш. Нашто вам гэту картавешку трогацъ, вы ж бальшыя мальцы. Забалоцце Арш. КАРТАФЛЯЕЖ ж, КАРТАФЛЯНІШЧА, КАРТОПШШЧА н. 1. Месца, дзе расла бульба, бульбянішча. Увосень нада картафлянік перапахаць. Гарэлькі Дубр., Лепель. Як выкапаем картошку; картафлянішча ўзарэш. Малькава Лёзн. На картойлішчы пасеялі ячмень, каб налета булъба добрая расла. Слабада Шум. 2. Націнне бульбы, бульбоўнік. Пака зняслі картафлянік, так стаміліся, а яшчэ бульбу капаць. Бабінавічы Лёзн. 3. Дранік, блін з дран ай бульбы. Паснедалі картафляніками Вялікі Поўсвіж Леп. КАРТАЧКА ж. Фотаздымак. Карточку мне сваю падаріш. Канашы Гар. Картачкі толькі тады рабілі, як жаніліся. Бораўна Леп. Картачкі, бывала, на сценах развешывалі. Клясціцы Рас
Дадатковыя словы
картафлянікамй, карўза, карўзлік
2 👁