КАПЯК, памяти. КАПЯЧОК м., КОПА, КАПЁШКА, КАПЕШКА, КАПЯШКА ж. Капа, копка, невялікі стажок. Складай жыта ў капяк. Язвіна Шум. Гэты капячок не будзем трэсці. Казлоўшчына Паст. Вялікая копа атрымалася. Опса Брасл. Сколька вышла капёшак сена? Косарава Глыб., Ульянавь чы Сен., Царкавішча Уш. Зграбіце сена na капёшкам. Лялеўшчына Гар. Пайдзём капёшкі тресь. Стасева Лёзн. Hi адна капяшка нада, каб брыку поўную накласці. Азярцы Глыб. Сена ў капяшках, дажджу можна не баяцца. Дрыіучы Міёр. Параўн. кругліца. КАРАБ'Я ж. Кораб, вялікая лубяная каробка. Караб'і той гадоў столькі, сколькі бацъку. Камень Леп. КАРАВАТЫ прым. Каравы, загрубелы, з шурпатай скурай. Траву збіраю ўсё лета свінням, дык во рукі якіі караватьіі. Казловічы Гар. КАРАВАЦЬ, КАРІЦЬ, КАРЫЦЬ незак. Ачышчаць ад кары, акорваць. Цяжка каравацъ сухое дзерава. Звёздная Арш. Карт брёўны нахатуўвесь дзет. Мазалава Віц. Пніўчора карілі. Гаране Пол. Заўтра стоўбікі для забора карыцъ будзім. Залессе В.-Дзв. КАРАВЕЦЬ незак. Брудзіцца. На гэтай рабоце на мне каравее за дзет усё. Свіла Глыб. КАРАВЕШКА ж л а с к. Карова. Дзяржом каравёшку, парасёнка. Балаі Міёр. КАРАВЯКА ж., толькі адз. Каравяк, каровін кал. Каравякай добра агарод удабраць. Янкавічы Рас. КАРАК м.у іран. Чалавек малога росту. У іх усе ў сям 7 каракі. Мельніца Шарк. Параўн. кожан у 2 знач., куцік. КАРАЛЬКА ж., кулін. Выраб з заварнога цеста ў выглядзе кола. Яна робіць смачныя каралькі. Вялікая Пярэспа Сен. КАРАПОЎКА, КАРАПОЎЧЫНА ж., бат. Гатунак яблыкаў. Карапоўка дужа сладкая. Крынкі Лёзн. Карапоўчынай цябе ўгашчу. Пішчалава Арш. КАРАПУЗ м., перан., бат. Баравік. Адных карапузаў во сколькі сабралі. Бычыншчына Міёр. KAPACIH м., KAPACIHA ж толькі адз. Газа. Схадзі за трастам. Антонава В.-Дзв. Намачы бумагу ў трасту; каб дровы лепі гарэлі. Бортнікі Глыб. Раней трасту не было, лучыну палілі. Калышкі Лёзн. КАРАСНЖ м. Сажалка, у якой водзяцца карасі. Шасці часоў не было, а ў карасніку ўжо рыбу лавілі. Вялікае Гальцава Тал. КАРАЎКА 1. ж. Пра брудную рэч. Не сукенка, a караўка нейкая. Сасновая Докш. Такой караўкай стол сціраць стыдна
Дадатковыя словы
карабя, карабі, карапўзаў, крўгліца
7 👁