Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
КАМЛЮК м., КАМЕЛЛЕ н. Камель. На траве каля варот цэлая гара камлюкоў. Полымя Сен. А камелле ў дуба - утрох не абхваціш. Дроздава Тал. КАМОЛЫ прым. Бязрогі. У стадзе ў нас i рагулі, i камолыя каровы ёсць. Межава Арш. У Сцётыхі карова комолая. Новае Саколіна Тал. I нашто яны комолую корову ўзялі сабе? Сялец Чаш. КАМОЎЕ гл. КАМЯК1 КАМСАЦЬ, КАМСЩЬ, КАМШЫЦЬ незак. Камячыць, сціскаць у камяк; мяць, мясіць. Цвета много камсаць няможна, бо цвёрдае будзщь. Таўкіні Шарк. Ну што ты камски гэта плаще? Глазамічы Віц. Не нада скацірку камшыцъ, нікрасіва будзіць. Канашы Тар. КАМШЫЦЦА незак. Камячыцца, ператварацца у камякі. 3 учарашняга дня пащплела, снег камшыцца. Мікалаёва Міёр. КАМШЫЦЬ гл. КАМСАЦЬ. КАМЫ гл. КАМЯК1 КАМЯГА ж. Човен. Дзедава камяга згніла. Рускі Шум. * КАМЯК1 м., КАМЯК! ми., КАМОЎЕ н., КАМЫ, КОМЫ мн., кулін. 1. Бульбяная каша, запраўленая салам, бобам ці rapoхам. На столе была міска з камяком, чаркі, гуркі ліжалі. Астроўшчына Пол. Камякі ніколі не прыядаюгща. Кушлікі Пол. Захадзі, садзісь, якраз бульба зварылася, камбуе стаўчом. Маргавіца Докш. Камы сёння не ўдаліся, мусіць, бульба не зварылася. Бораўна Леп. Мае любяць есці камы з варанай капустой. Пусташы Пол. Комы ў печы к малаку бярыце. Ліпаўкі Докш. 2. Клёцкі з дранай бульбы з начынкай. Сёння ў камах разныі душы - i мясныі, i грыбныі Дзёрнавічы, Іскра В.-Дзв. Учора зварыла камбу. Арляны Сен. Параўн. кутулы, куцюры'. КАМЯК2 м., перан. Нязграбны чалавек. Такіўжэ камяк: усё з рук валіцца, за што не возьмецца. Відзы Брасл. КАМЯНЕК м. Костачка, семя ў пладах. 3 вішан сначала ўсе камянькі падаставаць надо. Ветрына Пол. КАМЯНЯ ж. Качарга. Камянёю жар выграбаюць ды ў яму яго. Абаляны Брасл. Параўн. кавёня, кавэня, кацубёшка, качорга, качэрга. KAHA, KAHKA, КАННА ж. 1. Бітон, бітончык. Учорака аставілі кану на вуліцы - утрам ужо нету. Сухавежа Міёр. У каику мама ягады ссыпала. Апанаскавічы Уш. Налі вады ў канны ў бані. Грыгаравічы Леп. Параўн. конва. 2. Металічны адстойнік для малака. Налі малака ў кану. Бігосава В.-Дзв. У каике малако да вечара должно стаяцъ. Крывасельцы В.-Дзв. Люблю свежыя злеўкі з канны. Цясты В.-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

камбў, камбўе, качбрга, кбнва, кутўлы
8 👁
 ◀  / 305  ▶