ЗМЬІСЛЫ прым. Разумны. Такая змыслая была дзеўка. Буцавічы Паст. ЗМЭНЧЫЦЬ зак. Замучыць. Як замуж вышла, віду на ей не стала, мужык змэнчыў зусім. Дрыгучы Міёр. ЗНАДАБЕНЪ ж., толькі адз., зб. Патрэбныя рэчы. Дома ўсё знадабенъ. Мікалаёва Міёр. ЗНАДОБЕН прым. Патрэбны. Некалі ўсё роўна я табе знадобен буду. Горкі Леп. ЗНАК, ЗНАЧШК м., с.-г. Прылада для правядзення радоў на градах. Падай той знак, што ля хаты стаіць. Шабаны Паст. Трэба бацьку сказаць, хай зробщъ новы значнік. Дрысвяты Брасл. ЗНАТА незак. Знаць, ведаць. Каб зната раней, дык не паехау бы ў грыбы. Гарбачэва Рас. Каб гэта зната, дык можна ж было браней прыйсці. Янкі Докш. ЗНАХАРЫХА ж. Знахарка. Тут можа памагчы толькі знахарыха. Міхалі Міёр. ЗНАЧШК гл. ЗНАК ЗНАШТА прысл. Вельмі, дужа, надта. Знашта ж хочацца цукерак. Ніўнікі Міёр. ЗНЕСЦІСЯ зак. Здружыцца, сысціся на аснове якіх-н. аіульных інтарэсаў. Зняслася з гэтай п 'яніцай i сама піць начала. Дзёрнавічы В.-Дзв. ЗНЕДЕЛЬКУ прысл. Знянацку, раптам, нечакана. Я не люблю, калі госці прыязджаюцъ знецелъку. Пунішча Віц. ЗШЗКА ж. Верхняя вопратка, куртка. Кінуў знізку ў сетках i пайшоў у хату. Зорка Шарк. ЗШМО н. Ненгга вельмі цяжкае. Камень той тоўсты, як знімо. А ён узяў i падняў. Сабалі Чаш. ЗНОДАЦЬ зак. 1. Сапсаваць, пашкодзіць, зрабіць непригодным для ўжывання. Усе журавіны знодалі, не столькі назбіралі, колькі патапталі. Валкі Паст. 2. Сапсаваць, змяніць на горшае, пагоршыць. Ты мне ўвесь настрой знодаў. Вярэнькі Паст. ЗНУД м., неадабр. Пануры чалавек. Што з табой сёння? Як знуд сядзіш! Расоны. ЗНЯБОЖАНЫ прым. Стомлены, знясілены. Ты такая знябожаная, што аж страх глядзець. Верамееўшчына Дубр. ЗНЯБОЖЫЦЦА зак. Памерці. Мой дзядуля тры гады тому знябожыўся. Пачаевічы Чаш. Параўн. зняньчыцца. ЗНЯНЬЧЬІЦЦА зак. Памерці.Д мусіць, за дзедам гледзячы сама скарэй зняньчуся. Новы Пагост Міёр. Параўн. знябожыцца. ЗНЯЦЁЎКУ прысл. Знянацку. А тут зняцёўку бацька заходзіць. Іванск Чаш
3 👁