Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЗАПНУЦЦА зак. Прыкрыцца чым-небудзь. Запніся чымнебудзь, а то новую сукенку збадзяет. Новы Двор В.-Дзв. ЗАПНЯК м. Вытаптанае, спляжанае месца ў агародзе, на полі. Запняк быў выбіты ўшчэнт. Залясінкі Шарк. Запняк ужо прапаў. Шарагі Міёр. ЗАПОМШЦЬ зак, Забыць. А я i запомніў, што сёння мая чарга. Пузавічы Брасл. Параўн. запамятаваць. ЗАПОНКА ж. Занавеска. Завесь, унучачка, запонку, бо невабна. ЗамхаваГлыб. 3АИРАЎДАІШІ1 прым. Сапраўдны. Глядзі, во які запраўдашні пісталет. Кублічы Уш. ЗАПРОСІНЫ мн. Запрашэнне. Разам з пісьмом пасылаю i запросіны на нашае вяселле. Іванск Чаш. ЗАПУДЗЕЦЬ зак. Запужаць, запалохаць. Запудзілі дзіцянё Баем. Чашнікі. ЗАПУСКАЦЬ незак. Давязваць пэўны выраб з нітак. Калі добра табе рукавіца, то буду запускаць. Цешылава Паст. Даўжыні хваціць, буду запускаць насок. Янкі Докш. ЗАПЭЛХАЦЬ зак. Запэцкаць, забрудзіць. Работнічак, запэлхаў новыя штаны! Сарокі Глыб. Параўн. заганзаць, закёўзаць, збадзяць у 1 знач. ЗАПЯТАК м. Каблук, абцас. У туфлях запяток паламаўся. Проземля Чаш. ЗАРА прысл. Зараз, неадкладна. Зара дочка прыдзіць, тады вячэрацъ будзім. Дукелі Брасл. Зара трэба ісці ў магазін, а патом i пагаварым. Мельніца Шарк. Зара пойдзем, пачакай шчэ! Суша Леп. ЗАРАЗАЦЬ незак. Кусадь бесперапынна (пра мух, аваднёў). Авадні заразаюць кароў так, што яны нідзе месца сабе не находзюць. Выхадцы Лёзн. ЗАРАННЯ прысл. Рана. Бацька сёння зарання ўстаў i пайшоў у грыбы. Більдзюгі Шарк Што ты ўстаў зарання? Капланы Сен. 3APACHI толькі мн. Зараснік. Якія зараснг ў лесе: i кусты, i трава па пояс. Ніякіх грыбоў у зараснях не знойдзеш. Паглядзіў бярэзніку лети. Горы Рас. ЗАРОД м. Стог. Мы падагналі табун да ракг, а даяркі яшчэ складвалі сена ў зарод. Гілі Чаш. ЗАРУБША ж. Гадавое кольца на розе ў каровы. Мая карова маладая, у яе чатыры зарубіны на рагу. Ёй усяго чатыры гады. Задуброўе Віц. ЗАРУШЫЦЬ зак. Зачапіць, патурбаваць. Парсюкі папужаліся, а ваўкі не зарушылі свіней. Ухлё Чаш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запбмніў, запнўцца, зарўшылі
2 👁
 ◀  / 305  ▶