Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЗАЛОЖШК м. Палічка для посуду. Залджнік памый, пасуду пастаў. Вішанька Чаш. ЗАЛУПЛЯ аг., абразл. Непрыгожы чалавек. Бегаіць к ей нейкі залупля. Ляхаўка Дубр. ЗАЛЯНЫ прым. Забруджаны попелам. Тазік заляны пад ганкам кінулі. Ляхаўка Дубр. ЗАЛЯЦЕЦЦА зак. Зайсці ненадоўга. Заляцёлася да цябе за соллю. Бандарцы Міёр. Заляціся ў хату, глянь, што там робіцца. Янкі Докш. ЗАМАНАЦЬ зак. Надакучыць. Адчапіся, заманаў ужо. ЗамхаваГлыб. ЗАМАТУЗШДА зак. Стаміцца. Заматузілася на полі naпрацаваўшы. Смалоўка Сен. Параўн. заталызацца, затаптацца, затдпацца, затупацца, заходацца, зацёпацца, зацюхацца. ЗАМАШНЬІ прым. Тоўсты, мажны. Баба такая заметная, круглая, я не сразу цёткуўзнаў. Лужкі Шарк. ЗАМАЯЧЫЦЬ м. Лінуць знянацку (пра дождж). Толькі ў поле выйшлі, ды дождж як замаячыць: ні накрыцца, ні схуваццавымаклі да ніткі. Дроздава Тал. ЗАМЕЖШК м. Іншаземец. Зараз у горадзе шмат замёжнікаў. Меры. ЗАМЕТ м. Агароджа з бярвення. Замёт рабіўся надоўга. Камень Леп. ЗАМЕТШК м. Венік. Вазьмі замётнік у кладоўцы i падмяці хату. ГІлісаГлыб. ЗАМІЖ прыназ. Замест. Рублёў заміж трох чатыры давай. Алыпаны Уш. ЗАМКА ж. Стрэмка. Дровы секла i замку сабе пад ногаць загнала. Зарачыцк Докш. Можа замку з пальца выміш, ты відзіш лепі. Янкі Докш. ЗАМЛЕЦЬ зак. Моцна захацець. Ці ты не знеш, чаго ён так у горад замлёў? Ляхаўка Дубр. ЗАМОРЫШ м. Нявыседжанае яйка. A сколькі ў гняздзе заморышаў было. Старое Лядна Леп. ЗАМОСЦЕ н. Склеп. Спусціся ў замдсце i дастань гарлачык смятаны. Косціна Дубр. ЗАМУЖКІ прысл. Замуж. Рана табе яшчэ замужкі, маладая, пасядзі троху. Асавец Беш. ЗАМУЖШЦА ж. Замужняя жанчына. Імалодшая маяўжо замужніцай стала. Заазер'е Пол. ЗАМУСОЛЕНЫ дзеепрым. Брудны, вымазаны. Ты ж глядзі, увесь замусолены. Ну, ідзі мыйся. Сухавежа Міёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере, затўпацца
7 👁
 ◀  / 305  ▶