ЖАХНУЦЦА зак. Страціць розум. Ад перажыванняў яна чуць ні жахнулася. Язна Міёр.
ЖАЦЬ незак. Есці (пра жывёл). Карова зашла ў гарод, гляджу, а яна буракі жнець, жнець, я чуць выгнала яе. Казімірова Пол.
ЖАЧКА гл. ЖАЛЬНЯ
ЖБАН, памянш. ЖБАНОК м. Збан. Цяпер ужо і не ўбачыш гліняных жбаноў. Мількі Брасл. Малако было наліта ў жбан. Гарадок, Булаўкі Пол. У жбанке стаіць смятана. Ёды Шарк., Смародзіна Лёзн., Кісялёва Тал., Вадзянікі Гар.
ЖВАКА ж. Жвачка. Сёння карова паўдня жваку жвала. Папшулі Міёр.
ЖВАКАВАЦЬ незак. Жаваць. Хопіць жвакаваць. Нямойта Сен. Параўн. жмакаць.
ЖВІРОЎНЯ ж. Вялікі пясчаны ўзгорак, дзе бралі жвір. Там, на жвіроўні, яшчэ мой бацька жыў. Спігальшчына Міёр., Галбея Паст.
ЖВЯГАЦЬ незак., экспр., неадабр. Надакучліва балбатаць. Не можа прайціць спакойна, вечна зачэпіць і будзе жвягаць. Дварэц Чаш.
ЖГУЧКА, ЖЫГАНКА, ЖЫГАЎКА, ЖЫГУЧКА ж., бат. Крапіва. Адна жгучка расце каля забору. Кудзіны Гар., Угрынкі Уш., Зачысцікі, Папкі Шарк. Сяргей, ідзі сярпом хоць жыганку зрэж. Цімошкава Міёр. Усе рукі апякла гэтай жыгаўкай. Туркова Міёр. І нашто я туды палезла, нічога не знайшла, а рукі ды ногі жыгучкай апякла. Суднікі Арш.
ЖДАЦЬ незак. Чакаць. Жджы, мой сынку, каляд, у горад паедзіш. Пышна Леп.
ЖЛОБ м., асудж. Скнара; скупы чалавек. Што ў яго ні прасі, ні дапросішся, бо ён жлоб. Порплішча Докш. Параўн. жадзюга, жмойда, жыд1.
ЖЛУКТА ж. Бочка, кадушка з дзіркай у дне для запарвання бялізны. Бяллё клалі ў жлукту, засцілалі тряпкай, засыпалі залой і залівалі кіпятком. Так адбелівалі. Зароўе Леп. // Пасудзіна, у якой параць бялізну. Прынясі жлукту з вадой. Старое Лядна Леп.
ЖМАКАЦЬ незак., перан. Жаваць. З'есці не з'ем, жмакаю, абы троху пажмакаць. Вісяты Міёр., Гута Паст. Параўн. жвакаваць.
ЖМАХА, ЖМУХА ж., ЖМЫХ м., зб. Жамерыны, адходы пасля выціскання алею з льнянога семя. Раньш масла дзелалі самі, а жмаху аддавалі патом карове ў пойла. Дразды Беш., Шаркаўшчына. Жмуха пасля таго, як алей выціснуць. Машканы
75 👁