Старонка 189
◀ / 305 ▶
ЖАЛЕЗКА ж. Нож. Бацька сядзе ды начышчае жалезкі. Амбросавічы Шум. ЖАЛЕЗЫ толькі мн. Металічная пастка. Пападзецца пацук у жалезы – папалам перабіваіць. Шклянцы Докш. ЖАЛЁБАК м. Жарабя. Па полю бегаў жалёбак. Езярышча Гар. ЖАЛКАВАЦЦА незак. Жаліцца, наракаць, скардзіцца на каго-н. Няма мне на каго жалкавацца. Дварэц Чаш. ЖАЛЛІВЫ гл. ЖАЛАЎЛІВЫ ЖАЛЕЗНАДАРОЖНІЦКІ прым. Чыгуначны. У нас дужа красівы жалезнадарожніцкі вакзал. Кавалі Лёзн. ЖАЛКАВАЦЬ незак. Шкадаваць. Не жалкуй! Купіш ты сабе яшчэ карову. Белькі Паст. ЖАЛОБІНЫ толькі мн. Памінкі. А дзе жалобіны будуць рабіць? Лужкі Шарк. ЖАЛУБНУЦЬ зак., экспр. Крыху з'есці, глынуць. Троху жалубну – і пайду. Гута Паст. ЖАЛЬНЯ, ЖАЧКА ж. Жняя. На полі самая красівая жальня. Порплішча Докш. Жачкі жалі жыта. Псуя Глыб. ЖАЛЯЗКА н. Прас, які награваюць на агні. Толькі сукенку жалязкам не спалі. Матырына Уш. ЖАЛЯЗНЯК м. Рыдлёўка. Капаў яму жалезняком. Падрэзы Чаш. ЖАМАНУЦЬ зак., экспр. Моцна ўдарыць. Ён жамануў з усяго маху. Гута Паст. ЖАМКА ж., кулін. Пернік. Дзеці набралі поўныя карманы жамак і пайшлі гуляць. Адаменкі Лёзн. ЖАНАЦІК м. Жанаты мужчына. Не глядзі так на яго, ён жанацік і ў яго двое дзяцей. Серкавіцы Тал. ЖАР м., ЖАРЭНЬ ж. Гарачыня, спёка. Многа пылу ў летні жар. Калі на дварку жарэнь, то не хочацца з хаты вылазіць. Салавічы Віц. ЖАРВАНАК м. Жаваранак. Як красіва пеў жарванак. Боркавічы В.-Дзв. ЖАРДАГОН м., груб. Высокі худы чалавек. Во жардагон вырас! Ноўка Гар. Параўн. жардзяй. ЖАРДЗЯЙ м., экспр., іран. Вельмі высокі хлопец. Гэты жардзяй расце не па днях, а па часах. Замхава Глыб. Параўн. жардагон. ЖАРДЗЯНІК м. Загон; агароджанае жардзінамі месца для жывёлы. Хваціць, можа, ужо жыўнасць у жардзяніку дзіржаць. Гараўцы Міёр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 305 ▶