Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
паесці фасолевой або гарохавай гушчы з печы. Булахі Глыб. Гушча з печы наваристая, смачная. Палова Гар., Клясціцы Рас. Параўн. груца. ГУШЧА2 ж. Прылада для драблення круп. Крупы nepaціраліў гушчы, патом дзелалі з мукі хлеб i другое. Езярышча Гap. ГЫДЬЮАШЦ гл. ГАДАВАЛЕЦ ГЫЛАН м. Галандскі певень. Што-та еты гылан раскрічаўся. Зубава Арш. Параўн. галагут, гога. ГЫРКАЛА аг., груб. Сварлівы чалавек. Гыркала ты, не ўмееш з людзьмі гаваріць. Смалоўка Гap. ГЫРКАТАННЕ н., толькіт адз. Гырканне. Hi люблю я гыркатання, у натай сям 'i ўсігда было спокойна. Ляхаўка Дубр. ГЭБЫ злуч. Нібы. Малец тонкі, гэбы нітка. Равяцічы Тал. ГЭДАК, ГЭДЫК прысл. Так. Калі гэдак, то ідзі сваей дарогай. Ноўка Віц. Я даўно казала, што гэдак не нада рабіць. Шыці Шарк., Воцькавічы Уш. Гэдак баліць нага. Кавалі Глыб. Гэдак i живём па сённяшнг час. Галбея, Ляхаўшчына Паст. Гэдык іріжка было раней жыцъ. Анэліна Тал. ГЭДАКВЁЛЕ прысл. Вельмі шмат. Гэдаквеле ў гэтым годзе было жукоў на булъбе. Наваселле Уш. ГЭДАКІ, ГЭДАСНЫ займ. Такі. Яна гэдакая прыгажуня! Сар'я В.-Дзв. Мой маліц аболтус гэдакі, як i твой. Земцы Шум. Гэта твой сын гэдасны вялікіўжо? Цяцеркі Брасл. ГЭДЫК гл. ГЭДАК ГЭЙКАЦЬ гл. ГОЙКАЦЬ ГЭНА1 часц. Гэта. 1 што гэна за малец у мяне такі чаўпень нейкі. Турлаі Арш. ГЭНА2 прысл. Там. На базар пайду. Гэна i ласунак які ўнучку куплю. Бігосава В.-Дзв. У сё адбывалася гэна. Цясты В.-Дзв. ГЭНАН, ГЭНЫ займ. Той. Гэнан стог стаіць далёка ад дарогі. Целякі Паст. Гэнан малец з арміі ўжо прыйшоў. Друя Брасл. Гэны ўчастак у гэтым годзе поўнасцю засадзілі бульбай. Абольцы Тал. Гэны цвет дужа красівы. Пераходцы Леп., Дрыгучы, Ідоўта Міёр., Слабада Шум., Кулінава Уш. ГЭРГАЛА ж. Гусь. Як завялі гэргалаў, гоман стаіць на двары. ЗамхаваГлыб. Параўн. гуся. ГЭРЦЫ толькі мн. Свавольства, дурыкі. А цябе ўсё гэрцы забіраюць. Гута Паст. ГЭСТКА1 ж. Складка. На маім адзеннг многа гэстак. Прусінічы Тал. ГЭСТКА2 ж. Зашчапка. Ён на гэстку закрыўся i заснуў, а мне лупі ў дзверы. Тупічына Шарк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грўца, саря
3 👁
 ◀  / 305  ▶