Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ГУБАШЛЁП м., зневаж. Пляткар; мужчына, які распускае плёткі. Рэдка такое бываіць, каб ня мужык, a губашлёп нейкі. Замошша Брасл. ГУБЕЛЬ, ГУБЗДЭР м., груб. Чалавек з вялікімі тоўстымі губамі. Які ты праціўны губель! Гарбацэвічы Арш. Ён такі губздэр! Круткі Паст. ГУБНУШКА ж. Памада. Ты ж унучка губнушкай накрась, ярнэй будзіць. Канашонкі Рас. ГУГЁЛЬ1, ГУГАЛЬ м., кулін. 1. Бабка. Во, якраз i гугель гатовы, паісцё. Поціна В.-Дзв. Заутра гугель будзем есць. Абухава В.-Дзв. Гугаль рабілі з вялікай картошкі. Макаранкі Лёзн. 2. Крэндзель. У магазін прывезлі такія смачныя гугелі. Замачак Чаш. ГУГЕЛЬ2, ГЕГЕЛЬ, ГІРГЁЛЬ м., бат. Хвошч палявы. Нашто ты нарваў столькі гугелю? Перавознікі Паст. Зараз пойду збіраць гугель. Лукомль Чаш. Ідзе гігель расцець, там зямля дрэнная, кіслая. Барсукі В.-Дзв. Парцізаны нават гігель елі, калі нічога не было. Непароты Шум., Каханавічы В.-Дзв., Азёркі Гар. // Верхавінка хвашчу. Гігялі ў войну дажа елі. Заходы Гар. Наша бабуля летам збірала гігялі. Прудок Гар. Гіргялёў вясной поўна: стыяць-стыяць шышьічкі. Манякова Міёр. ГУГОЛІЦЬ незак. Плакаць наўзрыд. У яе сына забілі, дык янаўвесь год гуголіла. Празарокі Глыб. ГУДЗЕЦЬ незак. Выць. Калі ваўчыца гудзець - бяда будзець. Велеўшчына Леп. ГУДЗЩЬ незак. Асуджаць, ганіць, абгаворваць. Не нам людзей гудзіць, хай іх сам Бог судзіць. Захарнічы Пол. ГУДЛІВЫ прым. Бурклівы, сварлівы. Такі гудлівы чалавек мой су сед. ІванаўкаГар. ГУДОК м., часцей ГУДКІ мн., кулін. Піражкі з варанай бульбы. Больш за ўсё люблю з бульбы гудкі робіць - так смачна. Каханавічы В.-Дзв. ГУЖАВАЦЬ1 незак. Круціцца, увівацца каля каго-н. Коля старэйшай сястры гужавалі жаніхі. Серкавіцы Тал. ГУЖАВАЦЬ2 незак. Раскідвацца грашамі. Напалучаюць гэтых марок, то тады пачынаюць гужаваць i налево, i направо. Клясціцы Рас. ГУЖЬШІЧА н. Тоўстая вяроўка; вужышча. Наш дзед гужышчам на вазу сена прыціскаіць. Рашкаўка Докш. ГУЗ м. Гузік. Гуз вырваўся, трэба прышыць. Сахоненкі Шум. Параўн. гаплюк. ГУЗЁННЕ зб. Падвязкі на штанах. Гузенне балтаегща, штаны брудныя, рубаха навыворот - што за малец? Шшчалава Арш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўгаль
6 👁
 ◀  / 305  ▶