цябе сгння гэты грабаты? Ганкавічы Беш. Які гэты маліц некрасівы i дужа грыбаты. Сар'я В.-Дзв., Станіславова Дубр., Ілава Шум. ГРЫБНІК м. Дробны цёплы дождж, які спрыяе росту грыбоў; грыбасей. Грыбнікі летам у нас часта бываюць. Замошша Брасл. ГРЫБОВЫ прым. Грыбны, прыгатаваны з грыбамі. Захацелася мне ўчора грыбовага супу. Паліцы Беш. ГРЫБОЎНІК м. Пірог, начынены грыбамі. А ў вас такога грыбоўніка не пякуцъ? Баева Дубр. ГРБІВА ж., перан. Касмык няскошанай травы. Як ты касіў, што грыва стаіць? Косарава Глыб. Касцы на полі аставілі грыву. Балаі Міёр. Траву скасілі касілкай, але потым прыйшлося падкашываць грывы. Рыбакі Уш. ГРЫГ прым. Высокі. Такі ўжэ грыг еты плот, як будто замак аградзілі. Ляды Дубр. ГРЬІЖА, ГРЬІЖАНКА, ГРЬІЖЫНА ж., бат. 1. Бручка. Грыжу можна i параную есць i сырую, чысціць i есць. Раныы дажэ ў колхозах садзілі Дразды Беш. // Страва з бручкі. Грыжанка - мая самая любімая яда. Езярышча Гар. 2. Рэпа. Маці пасеяла агародніну, пакінула гранку на грыжанку. Доўгае Глыб. Баба нарабіла салату з грыжыны. Празарокі Глыб. Грыжына падобна на буряк i вельмі смачная. Крынкі Лёзн. ГРЫЖЭУШК м. Агрэст. A ў ерыжэўніку ягадкі смачныя! Аморосавічы Шум. Параўн. гарэст, грэст. ГРЬІМАТ м. Грукат. Грымат ад камбайнаў далёка чуваць. Нярэйша Сен. ГРЬІМЗА ж.} зневаж. Пляткарка; жанчына, якая раепускае плёткі. Гэту бабу ў нашай вёсцы ўсе звалі грымзай. Мілашова Міёр. ГРЬІМШЦА ж. Громаадвод. Грымніцу паставілі, каб молнія не ляснула. Езярышча Гap. _ ГРЬІНШТЭЙН, ГРЫШТЭЙН, ГРЭНШТЭЙН, ГРАННІТЭЙН м., бат. Гатунак яблыкаў i яблыня штрыфель. У нас сёліта грынштэйны ўдаліся вялікіі, смашныі. Надазер'е Глыб. Грынштэйн саўсім плоха храніцца зімой. Ён быстра гніець. Прыпернае Глыб. У нашым садзе расцецъ грыштэйн. Гута Паст. Грэнштэйн удаўся на славу ў нас. Балаі Міёр. Антонаўкі, грэнштэйны ў нас растуцъ. Галбея Паст. На зіму гранштэйн нельга класці. Павулле Уш., Боркавічы В.-Дзв. ГРЬІПА ж., мед. Грып. Сёлетаўсе дзеці на грыпу хварэлі. Мілашова Міёр. Спачатку грыпай захварэў бацъка, а потым уся сям 'я. Карабы Глыб., Гута Паст
Дадатковыя словы
амбросавічы, надазере, саря
12 👁