Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ГЛАДАМЫРА аг., асудж. Чалавек, пазбаўлены апетыту, пераборліы ў ядзе. Так ніколі i не паправішся, гладамыра няшчасны. Выгада Сен. ГЛАДКА прысл. Зусім. Я гладка нічога ні знаю. Дзёрнавічы В.-Дзв. ІЛАДЫШАК, ГЛЬІДАЧ м. Гарлач, збан з вузкім горлам. Я малако на стол ставіла, a гладышак коўзь з-пад рук i разбіўся. Белая Ліпа Сен. На плоце вісіць глыдач, у які цэдзяцъ малако. Валосава Тал. Параўн. гарляк, гарнушак у 2 знач. ГЛАЖЫЦЬ незак. Есці. Гэту кашу i сабакі не глажуць. Анэліна Тал. ГЛА31К м.г часцей ГЛАЗКІ мн. Вочка (y вязанні). 3 іголачак спусціліся глазкі. Армяны Сен. Шалік не атрымаўся: не давязала глазкі. Фарынава Пол. ГЛАЗШЧКА ж., часцей ГЛАЗШЧКІ мн., кулін. Клёцкі з мукі або бульбы, без начынкі. Ядзім глазнічкі ці з малаком, ці з маслам, ці з смятанай. Якубава Рас. Параўн. галдун, галыш. ГЛАЗО н., часцей ГЛАЗЫ мн. Вока. Сянні карову ў поле віла, ды мошка ў глазо папала. Вадзянікі, Даўгаполле Гар. Глазы мне высцебаіш. Лялеўшчына, Радчанкі, Смалоўка, Сяло Гар. Глазы мае ўжо не глядзяцъ. Курылаўшчына Шум., Трушчы Віц., Салаўі Дубр., Пераходцы Леи., Новая Яблынка Тал. Параўн. глядзелка. ГЛАСІЦЬ незак. Спяваць. Гласіць птушка сваю песню. Загародна Лёзн. ГЛЕЯ ж., толькі адз. Гной. Я ўвесь у глеі. Курылаўшчына Шум. ГЛЁК, памянш. ГЛЕЧЫК, ГЛЯЧЫК м. Гляк. Глёк пасудзіна ціпа шара з дзіркаю. Старая Будаўка Тал. У глечыку вада холодная. Галубава В.-Дзв., Чарневічы Глыб., Маргавіца Докш., Стасева Лёзн. Надо пастуху нашаму хоць глячык вады аднясці. Лукашова Паст. ГЛІБАК M. f бат. Грыб смаржок. Глібакі ў нас лічылі неядомымі. Выдрэя Лёзн. ГЛІНЬІ, ГШЛЭЙ прым. Гнілы. У гэтым годзе бульба зусім гліная. Карасіна Брасл. Гнілэю бульбу варылі свіням. Заазер'е Тал. ГЛІНЯНІК м. Ганчар. Глінянікі na вёсках ездзілі, рызнікі. Галбея Паст. Параўн. гаршкаль, гаршчан, гаршчэўнік. ГЛІНЯНКА ж. Хата, аблепленая глінай; мазанка. У нас адна баба жыла ў глінянке: маленькая хатка, сцены абдзеланы глінай. Вядзерава Беш. ГЛІЗКА прысл. Слізка. Глізка ~ сідзі ты дома, цэлы будзеш, не паб'ешся. Ілава Шум. Параўн. галутліва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере, пабешся
7 👁
 ◀  / 305  ▶