Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ГАРЭЛЖ3 м., часцей ГАРЭШКІ мн., бат. Грыб апенька. Гарэлікі вельмі смачныя, асабліва з бульбай. Сяло Гар. Мы ўчора набралі гарэлікаў. Гарадок. Параўн. гаварушка. ГАРЭСТ, ГРЭСТ м., бат. Агрэст. У гарэсту вешкі калючыя. Боркавічы В.-Дзв. Гарэст смачны, але кусты калючыя. Шарагі Міёр. 3 грэсту робім варэнне, ca слівін i грушын здымаем плады, косткі вымаем i разам у адным вядру варым на джэм. Задуброўе Віц. Параўн. грыжэўнік. ГАРЭУКА, ГАРЧА, ГАРУЧКА ж. Гарэлка. Гарэўка ўсіх мальцаў згубіла. Мікіціха Шум. Гарчу пілі суседзі, заўсёды былі n 'яныя. Фарынава Пол. Гаручка мая злая була, аж горла гарэла. Пранікі Уш. ГАРЯЧА гл. ГАРАЧО ГАСЦША, ГОСТКА ж., часцей ГАСЦШЫ, ГОСТКІ мн. Госць. Заутра да нас прыедуцъ гасціны. Расалай Шум. Пакліканы на свадзьбуўсе госткі были Іванск Чаш. ТАТАР м* тэхн. Лесапілка (машына). Калгасная лесапілка ў нас - гатар. Нямойта Сен. ГАТОЎКА ж. Прыгатаванне ежы. Гатоўка - мае дзела ўсё жыццё. Сардыкі В.-Дзв. Гатоўка адымаець шмат часу. Тараекі Чаш. ГАТУНКАВАЦЬ незак. Раскладвадь па гатунках. Сёліта мы позна выбрьілі бульбу, урэм'я ні хваціла гатункаваць як трэда. Мішкавічы Шум. ГАЎБІЦА ж., перан.} груб. Высокая дзяўчына. I ў кого яна такая гаўбіца? Мікіціха Шум. ГАЎЗОЖЦЬ незак., экспр. Жаваць бяззубым ротам. А што мне яшчэ маім ротам гаўзоліць? Толькі кашу ды ем. Празарокі Глыб. ГАФТ м., толькі адз. Карункі. У маёй матулькі ўсе плацці былі з гафтам. Яна сама яго візаць добра ўмела. Вусава Глыб. Параўн. гункі. ГАЦАКл/., часцей ГАЦАКІлу//. Гнілая бульбіна. Бульбяныя гнілушкіў нас называлi гацакі. Старая Будаўка Тал. Параўн. гопік у 1 знач. ГАЦЬКА аг., абразл. Брыдкі з выгляду чалавек. Баба нічога сабе, а за гацьку выйшла. Замачак Чаш. ГАЧАК M. t ГАЧКА ж., с.-г. Матыка. Вазьмецъ гачак ды на гарод да вечара. Выдрэя Лёзн. Сіл няма гачку ў руках дзяржаць. Езярышча Г ар. Наш дзед Пеця сам рабіў гачкі з жэсці. Дразды, Бачэйкава Беш. Вазьмі гачку ды ідзі бульбу пераглядзі. Коравічы Чаш., Пустынкі Сен. Зямлю ўзрыхлялі гачкай. Нурава В.-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарўчка, гацаклі, гацакілуіі, урэмя
4 👁
 ◀  / 305  ▶