ГАРАЧО, ГАРЯЧА, ГАРОНЦА безас.-прэдык. слова. Горача. Тым летам стала саўсім гарачо. Вялікі Поўсвіж Леп. A ў гэтым годзе не так гаряча, як было ў тым. Завяззе Шум. Сёння зранкуўжо гаронца. Галбея Даст. ГАРАШКА ж., бат. Сыраежка. Наеліся мы сягоння жараных гарашак. Ёды Шарк. Можам не збіраць гарашкі, іх дзед ня любіць. Дрысвяты Брасл. ГАРБАРНЯ ж. Збудаванне для прыгатавання ежы свойскай жывёле. Гарбарня ~ гэта як вялікая будка, дзе варуцъ ежу свінням. Ласіца Паст. ГАРБАЦІНКА ж., памянш. Гарбінка. Я яго спознала na маленькой гарбацінцы. Барздоўка Арш. У яе носік з гарбацінкаю, але прыгожы. Задроўе Арш. Нос у яго быў з гарбацінкай. Грынеўшчына Докш. Яе носік невялікі, з маленькой гарбацінкай. Сокарава Беш., Барсукі В.-Дзв. ГАРБАЧ гл. ГАРБЬІЛЬ1 ГАРБУЗЁНЯ ж. Мякаць гарбуза. Гарбуз пачысцяць ад кожуры, гарбузеню выкінуць, а остальное варюць. Вядзерава Беш. ГАРБУЗШЦА, ГАРБУЗЯНКА ж., кулін. Страва, прыгатаваная з гарбуза i малака; гарбузовая каша. Гарбузніцы зваріла бы, ды ніхто не есцъ. Обаль Гap. Гарбузніца - вельмі смачная каша. Грачыхі Тал. Гарбузніцу варілі ў вадзе i малаком забельвалі. Вядзерава Беш. У міне гарбузоў шмат выросла, сёння гарбузянку зраблю. Язвіна Шум. Зварыць маці гарбузянку, усе паядуцъ i добра, а зараз ужо другая моладзь. Завер'е Брасл. Гарбузянка тады смачная, як добра ў печы ўпрэіць i як у ей масла много. Лукашова Паст. Добрыя сёлета гарбузы - будзем есці гарбузянку. Каўшэлева Шарк., Зоськава Арш., Езярышча Тар., Полымя Сен., Іванск Чаш. ГАРБУЛЬ гл. ГАРБЫЛЬ2 ГАРБЬІЛЬ1, ГАРБАЧ м., заал. Акунь. Гарбыль пацягнуў гром на васемсот. Свабодная Сен. Нейкі дзень няўдалы: толькі горбач i клюецъ. Слабада Шум. Параўн. гоган. ГАРБЫЛЬ2, ГАРБУЛЬ м. Гарбун, гарбаты чалавек. Я горбылём пасля войны стаў. Мілашова Міёр. Жыў у нас у дзярэўні гарбыль. Таўкіні Шарк. Яго клічуць гарбулём, бо ён гарбаты. Яцукі Беш. Жыў у нас гарбулъ адзін. Порплішча Докш. ГАРБЬІЛЬ3 м. Аполак. Прывезлі гарбылі ў двор. Езярышча Тар. Ездзім па гароьіліўлес. Станіславова Дубр. ГАРГАТАЦЬ незак. 1. Гагатаць (пра гусей). Чуіш, як гусі гаргочуць? Слабодка Леп. 2. перан. Гергетаць, гаварыць на незразумелай мове. Мая сяброўка часта гаргочыцъ сама сабе пад
Дадатковыя словы
гарбьіліўлес, завере
5 👁