ГАЛОДНЩА ж. Костка без мяса. Выкінь галодніцу сабаку на двор. Баева Дубр. Параўн. гол i на. ГАЛО ДНЯ ж. Голад. У вашу такая галодня была, што нават сабак елі. Калінавая Міёр. Параўн. галаедзь. ГАЛбСТУПКАМ прысл. На босую нагу, басанож. Дзеці могуцъ бегацъу ботах галоступкам. Рыдамля Тал. ГАЛОСТУПКІ прым. Босы. Раней з вясны ўсе галоступкія бегалі. Кулінава Уш. ГАЛОУКА ж. Падушка. Галаву - на галоўку i спаць любае дзела. Ілава Шум. ГАЛУБ1, ГАЛУБЁЦ м., заал. Голуб. Да нашага ваша прыляцеў галуб. Багатырская Пол. Галуб любіць варкавацъ над натай хатай. Ліпаўкі, Сценка Докш., Лукомль Чаш. Галубец на крыльцо прыляцеў. Іванаўка Гар. ГАЛУБ2 м., бат. Грыб радоўка шэрая. У гэту пару ў лесе i казлы, i галубы растуць. Слабодка Леп. ГАЛУБКІ мп., бат. Герань. Галубкі плоха пахнуцъ, аж галаву дурыць. Барсукі В.-Дзв. ГАЛУБШК м., буд. Франтон. Галубнік разваліўся, нада новый дзелыцъ. Баева Дубр. ГАЛУБОШ, ГАЛАБОШ, ГАНАБСШ мн., бат. Буякі, дурніцы. Галубоні трэба збіраць асцярожна. Боркавічы В.-Дзв. Галубоні тыя растуцъ у нас на балоце разам з журавінамі. Велеўшчына Леп. Наш дзед ведаў, дзе растуцъ галабоні. Манголія Сен. Галабоні буйнейшыя за чарніцы. Павулле Уш., Лагі Арш., Новы Пагост Міёр. Ганаболямі можна атруціцца. Казімірова Пол. Варэнне з ганаболіў смачнае. Сяляўшчына, Жары, Грышына Рас. ГАЛУБЭЙ прым. Блакітны. Галубэй колер я люблю. Аморосавічы Шум. ГАЛУДАВАЦЬ не за к. Галадаць. Есці не было чаго, в ось i галудавалі. Войлавічы Шум. ГАЛУЗА1 аг. Гарэза. Брат мой такі ўжо галуза. Зайцава Арш. ГАЛУЗА2 ж. Лысіна. Сын мой прыйшоў з арміі хворы: галуза блішчыць, валасы ўсе выпалі. Шаркаўшчына. ГАЛУЗАВАЦЬ незак. Гарэзаваць, дурэць, балавацца. Дзеці, перастаньце галузавацъ! Баева Дубр. Чаго ты так галузаеш? Што табе не сядзіцца? Выгада Сен. ГАЛУЩЬ незак. Гугнявіць. Ты ж паглядзі! Як падрос, дык i перастаў галуіць. Грыгаравічы Леп. Параўн. галезіць, гомзаць 1, гундосіць
Дадатковыя словы
амбросавічы
4 👁