ГАЛАТА ж., толькі адз. Галота, беднасць, галеча. Галата была вайной. Шыці Шарк. У хаце была такая галата, што не было за што хлеба купіць. Грыгаравічы Леп.
ГАЛАЎНІК м., неадабр. Бабнік; той, хто вельмі захапляецца жанчынамі. Гаварыла ж дачцэ: галаўнік ён, нешчаслівая з ім будзеш. Дубраўкі Пол.
ГАЛАХВОСЦІК м., заал. Апалонік. Галахвосцікі добра трымаюцца на вадзе. Доўгае Докш.
ГАЛАШЧОК м. Моцны мароз без снегу. Галашчок ударыў зарана. Высачаны Лёзн. Ох, які быў перад Новым годам галашчок! Гарбацэвічы Арш. Параўн. галец.
ГАЛГАТУН м., неадабр. Крыклівы чалавек. З галгатуном цяжка жыць – замучыць. Матырына Уш. Параўн. гарканнік, гарлач¹.
ГАЛДА ж. Неразборлівая гучная гаворка. Галду каля магазіна чуваць у нас здалёк. Мікалаёва Міёр.
ГАЛДУН м., часцей ГАЛДУНЫ мн. 1. кулін. Клёцкі. Галдуны – любімая мая страва. Бадзінава Пол. Галдуны з мукі ўдаліся ў мяне добра. Галубчыкі Глыб. Галдуны са свежай бульбы смачныя. Янкі Докш. Параўн. глазнічка, голыш. 2. перан. Пра здаровае, поўнае дзіця. У суседа аж пяць галдуноў бегаець па хаце. Лашукі Паст.
ГАЛДЭЧЫЦЬ незак. Гаварыць, размаўляць. Бабы пачалі галдэчыць пра дзяцей. Гута Паст. Параўн. гаволіць, гавэндзіць, гукаць у 1 знач.
ГАЛЕЗІЦЬ незак. Гугнявіць, ныць. Галезіць тут над вухам цэлую раніцу. Навумаўка Беш. Параўн. галуіць, гомзаць¹, гундосіць.
ГАЛЕНЬ, ГАЛЕНІК, ГАЛЕН, ГАЛЁК, ГАЛЯК, ГАЛІК, ГАЛІНЧЫК, ГОЛЕНЬ, ГОЛІК, ГУЛЕНЬ м., ГАЛЬНО н. Венік без лісця, дзяркач. Голень не выкідваю – двор месці ім добра. Каханавічы, Мыкава, Галубава В.-Дзв. Вазьмі голень і пашуруй мост. Юнькі Паст. Перад танцамі голень бралі палы шураваць. Узмёны, Туркова Міёр. Голень пад пячуркай стаіць, вазьмі, панадворак падмяці. Сахнавічы, Латышы Глыб. Голень возле хлява стаіць – падмяці там. Зароўе, Стаі, Старое Лядна, Крайцы Леп. Трэба голень узяць, схадзіць у дзяніку падмесці. Бачэйкава, Сокарава, Чаўнышкі Беш., Буда Дубр., Князі, Пунішча Віц. Недзе галень валяўся, вазьмі, абмяці. Мурагі Рас. Гальнём добра шураваць мост у хаце. Тумінічы, Суднікі, Лісуны Арш. Гальнём добра падмятаць шуму. Несцераўшчына Докш., Замошша, Белая Ліпа, Варашылы Сен., Слабадзішча Лёзн., Нізкі Гарадзец Тал., Тараскі Чаш., Кубелеўшчына Шарк. Калідор, баню, сені ў нас
120 👁